Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрэй Душок

Яшчэ не ацэнена

Іолча
Маё вялікае сяло
Іолча. І гэта праўда.
Калі заснована яно,
Ніхто не скажа нам дакладна.

Паміж рэчак і бугроў,
І кустоў цяністых,
Сярод птушак і звяроў
Вырас домік камяністы.

Хто зрабіў? – Ці Флор, ці Ясь –
Гэта не вядома.
Ці ён пан, ці ён князь –
Гаспадар ля дома.

І побач з ім раслі дамы
Ўжо з бярвенняў чыстых
І з’яўляліся кумы
Ад розных дзетак галасістых.

Прайшлі суровыя вякі
І смерць лятала над зямлёю,
Кальчуга ханавай рукі
Была заплямлена крывёю.

Прагналі ворагаў татар,
Манголаў-ворагаў прагналі,
А іх было, як чорных хмар,
Што пры навальніцы наляталі.

І збудаваў дзяржаву цар,
Магутную тады краіну.
І Прыдняпроўскі весь абшар
Абложан царскаю данінай.

Цары мяняліся не раз,
Яе плацілі рэгулярна,
За ўказам быў указ,
І ўсё лічылася нармальна.
. . .
Мой дзед з дняпроўскіх казакоў,
І звалі проста Несцер.
Не было ў іх дуракоў
І слоў не кідалі на вецер.

Яны ўмелі працаваць,
Усё рабіць для дома.
У свята добра пагуляць
У родных, ці знаёмых.

Пан у іх быў пан Селюк,
Яго прозвішча такое.
Без асобых сіл і мук
Стаў багатым за ігрою.

Пасля траўмы дзед служыў
У Селюка, у пана,
Мэблю добрую зрабіў
Яму амаль задарма.

Прыгажэй яна была
Мэблі італьянскай,
І для нашага сяла
Чыста хрысціянскай.

Селюк дзеда паважаў
За яго уменне, скромнасць,
Грошы добрыя даваў,
Каб купіў маёмасць.

Несцер быў шчэ малады,
Але ўжо жанаты.
Ён купіў у Каляды
Гектар зямлі і хату.

Рэвалюцыя прайшла –
Пан Селюк уцёк на Запад.
Яго ўлада не знайшла,
Аддаў агент аб гэтым рапарт.

Несцер трохі пастарэў,
І дзяцей завёў не мала.
Галавою ён балеў –
Траўма аб сабе напамінала.

У трыццатыя гады
Створан быў калгас,
Каб стары і малады
Працавалі ўсе ў нас.

Дармаедаў, кулакоў
У Сібір саслалі,
А савецкіх юнакоў
Вучыцца добра застаўлялі.

У кароткі вельмі час
Краіна здужала разруху.
Расквітнеў і наш калгас –
Не елі людзі ўжо макуху.

У калгасе Несцер працаваў,
Там майстра не было такога:
Усе вазы рамантаваў
І сані конскія замнога.

Ён брычкі лёгкія зрабіў
Для ўсіх старшыняў нашага района
І працадзён ён зарабіў
Па іх калгаснаму закону.

Аднойчы восенню да нас
Прыехаў воз, ды бульбай поўны:
За працадні нам даў калгас
Бульбы добрай аж паўтоны.

Бульбу гэтую ў новы склеп
Насілі мы карзінамі
І гаварылі: “Другі хлеб
Будзе нам на ўсю зіму”.
. . .
Бацька мой, Сцяпан, сапёрам быў:
Масты ўзрывалі пры адходзе.
І мост адзін іх загубіў
Яшчэ ў сорак першым годзе.

Не паспелі мост ўзарваць,
Немцы праляцелі
Цераз мост і цераз гаць,
А сапёры пад мастом сядзелі.

Кіеў нам прыйшлося здаць –
Загубілі войска.
Стаўцы нечага сказаць –
Ваявалі стойка.

А палон – не госці: ты не чалавек,
Смерць і голад над табою,
І навала грозных здзек,
Што прыходзяць чарадою.

Кармілі немцы баландой
Яшчэ з гнілымі буракамі.
Атручваліся ежаю такой
І балелі жыватамі.

Палонных білі па спіне
Прыкладам аўтамата
Спраўляўся с працай ты, ці не,
Такая вось зарплата.

Бацька з сябрам працаваў
Кожны дзень да ночы.
Пасля вайны расказваў нам,
Калі ён бываў ахвочы:

“Як немец адвярнуўся прыкурыць,
Мы прыгнулі ў лес са стромы,
І нас не кінуўся лавіць
У лес, нікому не знаёмы.
Ішлі мы толькі па начах,
Баяліся папасціся да немцаў.
І спалі ў сене ў стагах
І сніўся нам асвенцім.”

Прыйшлі ў Іолчу, партызан
Фарміраваў Уладзімір, брат Сцяпанаў,
Начальнікам атрада стаў Сцяпан,
А Ўладзімір – камісарам.

Аднойчы партызаны паймалі “языка”,
Дрыжаўшага ад холаду і страха.
На бінце вісела левая рука,
На галаве зацёртая папаха.

“Вядзі!” – Васілю сказаў Сцяпан.
Цераз хвіліну немец паявіўся.
“Гутэн таг, гер Сцяпан!” –
Ён сказаў і непрыкметна пакланіўся.

Не прывід ці гэта, не падман,
І ніякі сфінкс…
“Гутэн таг.” – сказаў Сцяпан. –
Гутэн таг, гер Фріц.”

Гэта той, хто іх з палона
Адпусціў у сорак першым.
І яны прыйшлі да дому
З Украіны ходам пешым.

Андрэй Душок
Ў Іолчы жыў Андрэй Душок
Зходу ён складаў сцішок.
Проста, гаварыў сціхамі,
Сустракаўся калі з намі.
Быў адзеты ў кажушок,
А ў руцэ нёс пасашок.
На нагах старыя лапці,
Трэба іх было ўжо здаці
Яўрэю, зборшчыку якога хлама,
За гаршкі, ці зусім задарма.
Калі з’явіліся рэзінавыя боты,
Ён надзяваў іх па суботах
І казаў: “Спасіба Сталіну-грузіну,
Што абуў нас у рэзіну”.
Усе смяяліся, але маўчалі,
На яго не дакладалі.
Калі б навучаным ён быў,
Паэта Пушкіна сціхамі б замяніў.
А так Купала, Якуб Колас
Яго не зналі голас.
28-07-2026 г.