Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стог

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Даўно няма дажджоў
І хмар няма на небасхіле,
І сонца так пячэ ўжо,
Што больш няма ніякай сілы.

А бухнеш з берага ў Дняпро
Ў яго прыемнае абняцце,
І не дагоніць тут ніхто,
Калі захоча паспрачацца.

І луг цяпер звініць-пяе
На ўсе лады і пералады.
І дзядзька Ціт мяне заве,
Каб я прыводзіў стог да ладу.

І я бягу ва ўсе духі
Наперагонкі з ветрам гонкім.
"Эй, дзядзька, ты мяне махні
На гэты стог высокі, стромкі".

І я лячу хвіліны дзве,
І ўжо на стозе апынуўся.
І дзядзька сена падае
А я ўкладваю й тапчуся.

І стог, як шар які, расце
І на вяршыні закругліўся.
І дзядзька знак мне падае
Каб па вяроўцы я зпусціўся.

Ён узяў за той канец,
А я на гзты бок памчаўся.
"Ай маладзец ты, маладэец,
Які красавец атрымаўся!"

І дзядзька Ціт з усіх бакоў
Яго абгладзіў і абмацаў,
А потым ціха адыйшоў,
Каб шчэ ім раз палюбавацца.