Я ведаю месца,
дзе можна схавацца,
цябе там кахаюць,
там лёгка смяяцца.
Цені чужыя
не ходзяць па следзе,
і самыя лепшыя
раніцы ў свеце.
Нікому не трэба
нічога тлумачыць —
ты роўна такая,
якой сябе бачыш.
Там можам аднойчы
з табою сустрэцца —
ты пусціш у сэрца,
я пакажу месца.
https://t.me/idyllic4