Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Вясельны

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не буду, не змагу, не абяцаю —
У шчасці быць і быць у бядзе.
І клятву даць не пажадаю —
Ні зараз, ні ў іншы дзень.

Паабяцаю табе сонца —
А будзе ліць халодны дождж.
І спрэчкі з крыўдамі бясконца —
І трэба будзе хаваць нож.

Не абяцаю вечнай згоды,
Не абяцаю жыць без слёз.
І думка, што згублю свабоду,
Для маёй скуры, як мароз.

Не абяцаю, што заўсёды
Цярпліва буду ўсё прымаць.
Не абяцаю быць разумным,
Не абяцаю не крычаць.

Свядома буду невыносным,
Упарта буду адмаўляць,
Крывіць пагардлівыя вусны,
Каха́ць цябе і шкадаваць.