Ні сукенка, ні памада,
ані позірк, ані ўздых —
не падмануць: я пазнаю
сваю зорку між чужых.
Лёс прымусіў нас сустрэцца —
немагчыма разлюбіць.
Пачашчана б’ецца сэрца,
побач з ёй мне светла жыць.
Бо не ў колерах вясёлкі,
не ў агнях начных дарог —
а ў святле адзінай зоркі
я за крокам раблю крок.
https://t.me/idyllic4