Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Лепшыя класікі

4.0974119338605
Усяго галасоў: 2782. Сярэдняя: 4.10
4.4716821639899
Усяго галасоў: 2366. Сярэдняя: 4.47
4.156262749898
Усяго галасоў: 2451. Сярэдняя: 4.16
4.367335243553
Усяго галасоў: 1745. Сярэдняя: 4.37
4.6396629941672
Усяго галасоў: 1543. Сярэдняя: 4.64
4.3962868117798
Усяго галасоў: 1562. Сярэдняя: 4.40
4.5036351619299
Усяго галасоў: 1513. Сярэдняя: 4.50
4.328714395689
Усяго галасоў: 1299. Сярэдняя: 4.33
4.6878761822872
Усяго галасоў: 1163. Сярэдняя: 4.69
4.3956043956044
Усяго галасоў: 1183. Сярэдняя: 4.40

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Вітаем Вас на сайце, якi прысвечаны беларускай паэзіі. Тут Вы можаце пазнаёміцца з творамі беларускіх паэтаў - ад класікі да сучаснасці.

На сайце адкрыта рэгістрацыя. Пасля рэгістрацыі і праверкі акаўнта можна будзе публікаваць вершы без мадэрацыі.

Прайсці рэгістрацыю


Апошнія публiкацыi

Сярэдняя: 2 (1 голас)

Толькі падай знак.
"Хочаш пайсці?"
"Так".
"Думаў куды?"
"Не"
"Ты на яве,не ў сне.
Знойдзеш арыенцір?"
"Вунь на перадзе цір".
"Зойдзем".
Стрэльбу пад вока.
"Палі!"
Куляюцца караблі.
Стрэльбу пад вока.
"Яшчэ!"
Дом разляцеўся ўшчэнт.
"Добра палюеш."
"Ты мне?"
"Яшчэ намалюеш."
"Не..."
"А я на вайне."
"На якой?
Можа з самім сабой?"
"Не.Толькі з табой."
"Са мной?Ну,што яшчэ?"
"Ушчэнт!"



Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Асілак духоўны -- хто мову шануе,
бо зброю надзейную мае!

Пігмей той і раб інфантыльны, бязвольны,
хто бэсціць яе, зневажае!

Жыцця эліксір ты,
о родная мова,
і зёлкі ад немачы ты;
і ноччу бяззорнай для ўсіх ты паходня --
не зблудзім ніколі з ёй мы!



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

-- Якое дзіва дзіўнае,
зірні,-
па небу вецер скача на кані!

Калі ж зірнуў я,
адарваўшыся ад спраў,
не ўбачыў дзіва –
мо,
той вецер...праскакаў.



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

зноў шнары на спіне збалелай начы
зверам сонным чорным на зямлі
ляжаць аскепкі мрояў сон бяжыць
надзеяў куфар і ўначы спявае дрэва
праточваюцца шэпты стогны ненароджаных
містэрыя любові ды кілім пакутаў шэры
і зблытаны клубок і хтосьці тчэ самоту
а хтось рукамі вуснаў размаўляе
каб наталіцца захмялелае паветра
дзесь вочы працінаюць шал прыбою
і подых ветру крышталёвы небакрай



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Мегаполіс… Цішыня
днём сюды не завітае:
добра ведае – яе
аніхто тут не чакае…

І таму бяжыць яна
днём на хутар
на бязлюдны,
з ветрам
у хованкі там грае,
п’е ваду
з далоняў студні.

Ну а ў мега-…мегаполіс
вернецца яна ўначы,
каб ізноўку на світанку
стуль паціху уцячы
на той хутар
на ўлюбёны,
дзе
яна сэрцам і душой
хоць адпачне.



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Ідзе па нашым горадзе Зіма.

Ідзе павольна
і чамусьці ўся дрыжыць.

Чаму ж дрыжыць яна?
Таму што у яе
няма пантофлі на адной назе
(відаць, згубіла пасля ночкі у карчме).

Усе смяюцца ў нашым горадзе з Зімы --
такой самотнай і нат трошачкі няўклюднай,
але ж Зіма між тлуму, гаманы
ідзе-бурчыць паціху, бы аблуда:
“Я вам ў заплечніку тут несла падарункі



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Задумала адна калісь старуха
З казлом старым растацца назаўжды.
Стаў ён стары , таўстое адвесіў бруха
І рэдка ўстае нават дыбы.

А я зажытачная бабка- жыццялюбка
Вазьму сабе пажыць казла другога
Яшчэ ж вясёлая , ды й неадналюбка
І будзе шэрсць і будзе дапамога .

На перабор мясцовыя збягаліся казлы
І вельмі паважаныя з замежжа.
Дасталася замежнаму казлу гран-пры



Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

"Не ствары сабе куміра"
Не ствары сабе куміра
Бо магчыма прыйдзе час
Ен пацягне быццам гіра
За сабой у пекла вас
У жыцьця свае законы
Думай добра галавой
Хоць і носіць ен карону
І крычыць:Усе за мной!
Есьць аракул,прадсказальнік
Паўсямесна есць начальнік
Ды не рэдкасьць,так бывае
Прадсказаў-не супадае
Вось артыст(яшчэ вядомы)



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

А вас не агарошвала пытанне:
чаму мы, людзi, колькi б не жылi,
самоцiмся аб сконе, што настане
для кожнага аднойчы на зямлi?

I, ў той жа час, нiводнае iмгненне
нi кроплi не сумуем ад таго,
что некалi, яшчэ да нараджэння,
на свеце нас таксама не было.

20.02.2019



Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Ты над рэчкайю блукаў
Вартаўнікоў начных шукаў
У чужым садзе мяў шаўкову мураву
Ты ў акно маё кідаў
Тыя кветкі, што цалаваў
А я імі любавалася ранкам
Ты ў акно маё кідаў
Тыя кветкі, што цалаваў
А я імі любавалася ранкам

Ты касіў траву ў лугах
Спаў пад стогам у валошках
На світанку зноў сцяжыначку таптаў
Прама у хату да мяне
Дзе ў бэзавым дымe
Для мяне ты ў небе сонца зачыніў



Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)

Крыж на камені
У памяць аб Адаме Міцкевічы і Марыі Путкамер (Верашчацы)
Мясціны, дзе гулялі мы з табою,
Дзе нашы мроі, слёз святло пад вязам,
Да скону дзён застануцца са мною,
Бо толькі там з табой навек мы разам.
Адам Міцкевіч, “Да М***”



Сярэдняя: 3.3 (10 галасоў)

Самотнікі і перасмешнікі,
збіральнікі і рыфмаловы,
паэты — вялікія грэшнікі —
таму, што гуляюць са словам.

Замовамі "чыркаюць" палкімі —
пажар выклікаюць (цунамі?).
Як дзеці малыя з запалкамі —
што твораць — не ведаюць самі.

Сваволяць, пакуль не пазбавяцца
апошняй саломінкі ў моры.
Ды, тонучы, нават, не каюцца
ў накліканым імі ж — учора.

I знаюць жа (колькi гаворана!):



Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

За што я так удячна Богу?
Якое шчасце не баліць нічога,
I ў мяне даўгоў зусім няма,
Таксама не патрэбна ў дарогу,
I блізенька мая сям’я.
Чаго жа я прашу ў Бога?
Прашу таго, што моцна не хапае,
Упэнінасці ў наступным дні.



Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Дзе ты мілы начаваў, начаваў.
Чаму мяне не абдымаў, абдымаў.
А падушкі я збівала, а падушкі я збівала
Цябе мілы выглядала. / 2 разы

Ты да мяне не прыйшоў, не прыйшоў.
А я дзверы на засоў, на засоў.
І пайшла на вечарынку, і пайшла на вечарынку.
Мяне другі хлопец кліча. / 2 разы

Пройгрыш.

Я музыку наняла, наняла.
Танцавала да рання, да рання.



Сярэдняя: 2.2 (5 галасоў)

Замалёўваюць фасады
І пытаюць:"Рады?Рады?"

Ў здаравенных дзядзюкоў
На ўсіх хапае мацюкоў.

Цыстэрнаў фарбаў каляровых,
Каб паднаўляць фасад нанова.



Сярэдняя: 3 (7 галасоў)

Ну ты і цягнішся зіма.
Цярпення ўжо с тобой няма.

Вялізнаю сланіхай шэрай
Павісла неба.Я ў кватэры

Шукаю нейкага святла
Нервова ссунуўшы фіранкі.

А за акном калючы снег
Зусім не супыняе бег.

І тут ужо не да гулянкі.

Таму сяжу і ў блакнот
Пішу мой верш.А руды кот

З лянотай пазірае.
Яму ўсяго хапае.

А мне так хочацца бясконца
Пабачыць сонца!Сонца!Сонца!



Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Вы ад'едзеце ў лясны чароўны кут.
Я ж у Мінску родным застануся.
Мне не трэба клятвы "Я вярнуся"
Там душа.А сэрца будзе тут.

Тут са мною.Так жадаю думаць.
Размаўляю з сэрцам сам-насам,-
Я яго ўжо вам не аддам.
Прыкладу да вуха.Буду слухаць,

Як у зімку ракавінку мора.
Шумных хваль размову пазнаеш,
Прыгадаеш сінія прасторы,
Ў глыбіню русалкаю нырнеш.

Так плывеш,плывеш блакітнай зданню,



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

"Адгукніцеся,беларусы!"
Адгукніцеся,беларусы
Дзе падзеліся,не відаць..
Адкажыцеся ад спакусы
З чужых плеч на свае адзяваць
Хіба горшыя мы за народы
Хіба сорамна нам за бацькоў?
Дык чаму тут чужыя ўсходы
Глушаць зерне,што з нашых палеў?
Не змаглі,ні паны,ні падпанкі
Знішчыць мову,як знішчылі мы
І расцем,як у лесе паганкі



Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Я залюляла твой спакой
пяшчотнаю рукою.
У закалыханасці маёй
табе так смачна мроіць.
Бязмежны шырыцца намер -
супасць у адзінстве блізкім.
Я для цябе Сусвет цяпер,
другая рэчаіснасць.
І толькі ноч павек кране -
табе адзіна сніцца:
на мне, ува мне, вакол мяне
са мною побач…
збыцца.



Сярэдняя: 2.6 (10 галасоў)

"Не пакідайце, каб не ўмерлі!" -
Крычу навокал ды ўслед
У тыя крохкія паўмерні,
У чалавечы новы свет.

Нашчадкам роду на завальні...
Так збэндзіць мову - гэта шок!
Зрабілі з замка прыбіральню,
А з мары - пральны парашок.

У кожны погляд беларуса,
У абрусеўшы "г'ордый взг'ляд".
Крані вас, хлопцы, дык пальецца:
"Шыпшына, качка, пан, хмызняк"

Ды з вас русак, як з чоўна крэйсер!



Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

"Маскі"
Можа праўда,можа казкі
Чуў,што люді носяць маскі
Не ўсе,ды пападаюць..
Твар пад маскаю хаваюць
Маскі розныя бываюць
Час ад часу іх мяняюць
Есць для працы,есць для дома
Для начальства і знаемых
Есць на будні,есць на свята
Для замужніх і жанатых
Есьць і добрыя і злыя
Кожны сам сабе іх шые
У масках могуць нават спаць



Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Гэю-гэй!
Сакавік-снегатай!
Дырыжор ручайковых аркестраў.
Нецярплівай рукой замятай
надакукі-зімы пратэсты!
Трушчы лёд!
У грудзях брадзі
ап’яняючым думкі пахам!
Па прыступкам лясоў узыдзі
на нябёсаў блакітныя дахі!
Уніз куляйся бяздумна зноў,
павісай на дажджу вусах!
Сок пампуючы з каранёў,
дай смакоты
ўсім прагным вуснам!
Ты здзіўляк, Сакавік!
Ты блазён!
Кожны дзень не такі,
як учора.



Сярэдняя: 4 (9 галасоў)

Мой сад
Разгублена стаю ў родным садзе,
А вецер працінае да касцей,
Тут мерзнуць рукі, ў думах несуладдзе,
Мой сад даўно не сустракаў гасцей.
Здзічэў ад болю і ад адзіноты,
Замшэлыя ствалы не белены даўно,
Зіма да плоту намяла сумёты,
З паветра п’ю прагорклае віно.
Хачу сказаць я штось старому дрэву,
Ды словы храснуць у глыбіні душы,
Куды пяшчоту я сваю падзела?



Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)

Вар’яцтва, сыдзеш ад мяне калі ж ты?!
Як птушкі пааблеплівалі ліштвы…
Iм што тут: салам змазана акно?
Я гэтай ежы не страчаў даўно.
Адкуль у вязня масла або сала!
З такім пайком і віленскі маршалак
Рыгне душой, як чорт на аналой,
I вочы пазацягнуцца імглой…
Дзяўбі сухар, вяртлявая сініца!
Не наракай на гэтую драбніцу:
Цябе багата часу баляваць,
Таму чаго душу не балаваць?



Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Нашым часам прытулак магчымы адно на кладах,
Крумкачыныя брэхі прыняўшы ў сябе ўнутрывенна.
Тут упокат бамжы з чыхіру не стаяць на нагах,
I ты, вернучы нос, разумееш, што існае – тленна.

Паблукай паміж костак, хаця б з абавязку журбы,
I патроху адчуй ўсю бязважкасць фамільнага праха.
Абарвалася сувязь часоў, летуценне нібы…
Скажаш, быццам няма на душы ані кропелькі страха?



Сярэдняя: 3 (7 галасоў)

Калаўрот часу…
Штосьці робіцца паволі.
Штосьці – адразу.
Недзе робяцца дзеці,
Паволі ў кагосьці,
Бясконца – нехта.
Дарога ў бясквецце,
Шлях у шматкроп’е –
Дзеці робяць сусветы.
Ловы на волі,
Вольныя словы ў
Бяздушшы пакоры.
А Я перд Ім,
Ён па-над Ты,
Разам робяцца Мы.
Мадэрнова даволі нянова,
Утульна ў няволі
Спісаных паветраў
Бадзягаю-ветрам,
Папераў з газетаў
Мазгоў-прыбіральняў,



Сярэдняя: 3.9 (9 галасоў)

На сустрэчу з паэтам прыйдзіце!
Каб пачуць слова роднага звонкасць,
Як звіняць каласкамі у жыце
Беларускіх прастораў старонкі.

Як трымціць на галлі павуцінка,
Што заблытала бабіна лета,
Як раса поўніць грудзі травінкам -
Назірайце ўсё гэта з паэтам.

Як цурчаць ручаі на прадвесні,
Як лютуюць у зімку марозы,
Як спяваюць адвечную песню,
Лісце скінуўшы, сумныя лозы.



Сярэдняя: 4.1 (17 галасоў)

Люты , што ты не лютуеш?
Мокрым снегам смагу толіш.
Ці то жалішся, ці злуеш
Што туман сядзібы голіць?

Пазнікалі гурбы снегу,
Дзе-нідзе - лядок бліскучы
Тонкім шкельм абярэга
Прыгажунь абцасы гучыць.

Пачарнелі, быццам ў сажы,
Пастарэўшыя дарогі…
Закахаўся, люты, кажаш?
Моцна так, аж да знямогі.

Як цябе я разумею -
Думкі ўсе не пра марозы.
Ад кахання кожны млее



Сярэдняя: 4 (13 галасоў)

Ты квітней Беларусь , квітней наша зямля
Як квітнеюць лугі , хай квітнее душа.
Пазабыць за мяжой , не змаглі мы цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Не зламілі цябе , не стапталі нагой
Супастаты сваей не дасталі рукой.
З вогнішч нашы бацькі прыняслі нам цябе
Ты адзіная ў нас і мы родныя ўсе.

Ты квітней , Беларусь і народ аб'яднай
І любоўю сваей сэрцы нашы кранай.



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Зіма дарогі завірушвае –
Снягі ад краю і да краю.
Спусцелых гнёздаў капялюшыкі
Сумуюць у прыціхлым гаі.

Пад нізкім небам хаты зніцяцца.
Ляцяць сняжынкі боскай маннай.
Зноў гурбы непраходна высяцца,
Дзе бегаў сцежкай натаптанай.

Падкіну шчодра дроў бярозавых,
Каб грубка полымем зайграла,
Паклічу ў госці ноч марозную:
Даволі ў полі бедавала.

Праз пару тыдняў люты злюціцца,



Сярэдняя: 3.3 (8 галасоў)

Не хадзі ты да мяне
Не дары мне кветак
Лепей грошы падары
Я куплю канфетак.

Я хацела палюбіць
Старыка багатага
Прыказаў ён доўга жыць
Яж не вінаватая!

Дзеўкі ногі паласкалі
На іх хлопец паглядаў
Дзеўкі нешта (фігу) паказалі
Хлопец у лужыну ўпаў.



Сярэдняя: 4.1 (10 галасоў)

У кастрычнiцкi дзень,
не кастрамi сагрэты,
не глытком каньяку,
не дымком цыгарэты,
не цяплом батарэй,
а "плюс тройчы па восемь",
уляцела...
вясна —
з павуцiнкай на носе.

I давай шуткаваць:
"Не чакалi? — Трымайце!"
I нагнала ў траву
"дзьмуха-сонечных зайцаў"
а у прысадах-садах
малако першаквецця
пралiла: "Наўспамiн —
аба мне i аб леце!"

Загадала iзноў



Сярэдняя: 4.6 (24 галасоў)

Зіма за горадам. Адліга.
Ў сцішэлай шэрані сады.
Не чутна птушак. Ў лесе ціха.
Замест сцяжынак скрозь сляды.

Ў сумёце спіць ядловец колкі.
І не шумяць асіны ўслед.
Бліжэй да вока сталі зоркі
І месяц згорбіўся, як дзед.

Ялінкі, быццам каралеўны,
Чакаюць свой завейны баль,
Калі мяцеліцы напеўна
Закружаць вальсам белых хваль.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019



Сярэдняя: 2.9 (10 галасоў)

Усё адно для во буслов!

Прыjіхав я дохаты,
А гонды вжэ j тут во
Хтось ходыть і кульгае
І звоныть онь чево-т.
І пахі распукскае,
І, оj-ё-ё-ё-ёj,
Чогося кажэ, Вася,
Дурак ты, а ны поп!

І еслі я ны знаю,
Чого гэто нычо
Нымае в прэдоплаты,
То я жэ дам счас в лоб
У7 уж хамоватым,
Да і шэ j глуховатым,
І всекым уж заразкам,
Шо всэ хытреть каj Коць!

От діч! От дута хунта!



Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)

"Жыцьце"
Жыцьце саленаю слязою
Сыпне як дождж на нас
І над сівою галавою
Мільгне маланкай час
Яно як сонца сагравае
Цячэ,журчыць як ручаек
Як птушка вольная спявае
То тлее,нібы вугалек
Жыцьце,як тая таямніца
Што немагчыма разгадаць
Пылае і гасне,як зарніца
Ляцяць гады,іх не дагнаць
Усе патрэбна перажыць
І боль цяжкую і нястачу



Сярэдняя: 4.5 (34 галасоў)

Вальс гучыць, выпускны…
Маладзее ўвесь свет і кружыцца…
Вальс дарослай нашай вясны
Зоркі з намі таксама танцуюць —
На азёры паглянь, на рачулкі
і лужыны…

Вальс гучыць, выпускны…
Сэрца радасцю бурнаю поўніцца…
Аднакласніца ж, не маўчы,
Як пралеска вясною ў бары,
Мне зіхотны ўсмех падары —
Праз гады хай жа з вальсам
успомніцца.



Сярэдняя: 3.7 (10 галасоў)

Аўтакрама

Мы не ходзім па прадукты
за дзясятак кіламетраў –
аўтакрама, на ўвесь дух ты
прыляціш да нас каметай.

Аўтабус не даязджае,
куды ходзіць аўтакрама,
каб з варэннем, з цукрам, з чаем
і вясковец быў таксама.

Шмат прадуктаў нам прывёз ты,
дарагі шафёр Міхалыч.
Праязджаючы па вёсцы,
некалькі разоў сігналіш.

Прыпыняешся ля хатак,
ля зачыненых сяльмагаў.
За вітрынным шклом багата



Сярэдняя: 4.2 (12 галасоў)

Надакучылі паўторы
Ў думках уласных і ў жыцці.
Як пасрэдныя акцёры
На прэм'ерным адкрыцці.

Хто зірне,а хто паўстане?
Нас,цярпліўцаў,вельмі шмат.
Ці ж не зробім намаганне
Выбраць лепшы варыянт?



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Ты бачыш,
Ці толькі глядзіш?

Ты слухаеш,
Ці толькі чуеш?

Ты думаеш,
Ці ты маЎчыш?

Жывеш ты,
Ці толькі гасцюеш?



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Вы мой ясны пане
Дзе сустрэцца з вамі?
Станцаваць,мой пане,
З вамі паланэз.

Ганарлівым станам
Выйду разам з панам
У руцэ духмяны
Аксамінты бэз.

Дзень па-ціху крочыць
Да дзівоснай ночы,
Ў кроснавых галінах
Прыціхае птах.

Пагляджу я ў вочы
Пану неаднойчы,
Каб убачыць неба
Ў яго вачах.

Вы,музыкі,грайце!
Сэрца суцяшайце,
Хай узносяць гукі
Да нябёсаў нас.

Танец той бясконцы
Затрымае сонца,



Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

Усім птушкам Бог даў галасы.
Каму чароўнае красы,
Каб услаўляць прыгожы свет,
Каб тым натхняўся і паэт.

Каму даў посвіст сціплы,строгі
Ён абвяшчае Ўсім трывогу.
Мо скончан час кветной пары,
Ці звер падкраўся ў гушчары.

А што зязюлечка мая?
Няўжо ты горш за салаўя?
Тваё сіроцкае "Ку-ку"
Я чуць спакойна не магу.

І мне зязюля адказала:
"І я прыгожа так спявала.
У чароўнам лесе ўсё лятала,



Сярэдняя: 3.1 (10 галасоў)

Здаецца мне,
што дні, гады, вякі
зрэдзьчас
б’юць у лабешнік чалавецтва,
і ў выніку
на тым ілбе
ўзнікаюць
вялікія й малыя
гузакі…

І чым тых болей
незвычайных гузакоў,
бліжэй тым
чалавецтва падыходзіць
не да палаца мудрасці
ці храма
любові трапяткой,
а да кладоў…



Сярэдняя: 3.1 (8 галасоў)

Бываюць дні, калі жыццё
Падалей хочацца паслаць,
Душа крычыць: “Запі і ўсё!
Кідай змагацца ды шукаць!”

Не ткуцца ў вершыкі радкі,
І апетыт не хоча быць,
А тэлефон, як знак тугі,
На пыльным століку маўчыць.

Ды варта стаць каля акна,
Калі ноч сцеле цішыню,
А ў небе сажы чарната –
І ўбачыш зорку там сваю.

Праменняў мяккае святло
Пяшчотна лашчыць небасхіл,
І забываецца ўсе зло



Сярэдняя: 3.1 (8 галасоў)

***
Мы чакаем словы,
якія
прагнем пачуць.
Калі,
хто і як
нам іх скажа,
якою
дзіўнаю мовай?
Колькі ж можна трываць?
Колькі ж можна цягнуць?

Хай нам дождж – шапатун
выпадковаю кропляй
напіша на шкле,
і
аконны карніз
падтрымае мелодыяй струн.
Я страсу рэшткі дробак,
пакінуўшы нож
на кухонным стале.
На каленях тваіх
адзавецца варкот – царапун.

Хай раптоўнаю сцюжай



Сярэдняя: 3 (5 галасоў)

Краіна васількоў, што лашчаць вочы,
балотаў, што затуляць ад навалы,
дзе ручайком ліецца смех дзявочы,
дзе войнаў след крывавы і трывалы…

І

Зямля не ведае спачыну –
і нараджае, і выхоўвае дзяцей
сваіх – звяроў, раслін, людзей,
якім заўсёды падстаўляе сваю спіну
і лашчыць, і кладзе у дамавіну,
і помніць яна дні свае ўсе, ночы,
і зрэдку сніць свой сон цяжкі, прарочы.



Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Калі правяду я чароўным смычком
па струнах нястомнага ліўня –
напоўніцца музыкай суму мой дом.

Калі правяду я нябачным смычком
па струнах гарэзнага ветру –
напоўніцца музыкай радасці дом.

Калі правяду я чароўным смычком
па струнах душы закаханай –
напоўніцца музыкай шчасця мой дом.

Напоўніцца музыкай роспачы дом,
калі я па струнах самотнага сэрца



Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

Валерыю Анісенку

Над сцэнай свету круціцца Зямля,
Падвешаная на шматлікіх лёсах…
З якога кубка долю караля
Ты піў, трымаючы жабрацкі посах,
Што кожны дзень са змучанай душой
Пад енк дуды і крокі падэкатра
Iграў у барацьбе святла з імжой
Тугу Яго Вялікасці Тэатра?
Нашто рабочы сцэны з малатком
Рыхтуе свет прытулкаў і палацаў,
Калі жыццё нагадвае сітком,
Дзе дробны чорт Афелію абмацаў?



Сярэдняя: 3.4 (15 галасоў)

В неизбежном предчувствии горя,
В ожиданье осенних минут
Кратковременной радости море
Окружало любовников тут.



Сярэдняя: 2.6 (7 галасоў)

Там залаты пятляе месяц

I зоркі праменчыкам звіняць.

Ах, да і пачынаецца мара лета

Сагрэць, абхапіць, абняць…



Сярэдняя: 3 (10 галасоў)

Колеры восені сонцам захоплены,

Рвецца праменнем яскравы прастор.

Дрэвы з'менай цікавай спалоханы,

На баль залаты прымяраюць узор...



Сярэдняя: 2.6 (8 галасоў)

Сяброўка Восень мне мяркотна.

Жадаю я, як журавель, -

Ляцець высока, каб нябёса

Мне адчынялі с'вет ў "мяцель".

Каб панаваць і з першым крокам

Над вечнай, агалцелаю душой,

Што так ляжыць заганай радам

Адна нявыпіта з тваёй расой.

Сяброўка Восень мне спякотна,

Ты навальніцаю прайдзі.

І дрэў лісточкі адгукнyцца

У вочы меддзю сумныя маі.



Сярэдняя: 2.1 (7 галасоў)

Зноў лятаюць павуцінкі -

Павучкі плывуць у турнэ.

Па залацістай карцінке

Хвосьцік "лясіцы" мяце.

Лісьцікі з тварам сонца

Засцілаюць сцежку маю.

Ясень гарыць шчаніста -

Восень яго заве.

Танцам полькі тут беларускай

Вецер кружыць у гаі.

Праменні цалуюць цеплым

Сьмехам яскравай пары.

Зіма - беласнежная пані

Па трошкі, зусім па чуць-чуць



Сярэдняя: 2.4 (8 галасоў)

Усё канчаткова, ясна ...

На перад зроблены крок.

Не глядзі на мяне так грозна,

За гэты назойлевы рок.

Сярод золі ям ды выбоін

В'ецца дарожны пыл.

Стамілася ты як "воін"

Зза парослых "магіл".

Трасуся я па абшарах,

Галавой патанаючы ў спрыт.

Ты дарам нават у хмарах

Зноў не будзешь выць.

Кветкі камячаць ў ахапцы,

Трапечыць ветрам палёў.

Букет прынясе ў лапцы



Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Заглянула сонейка ў мае вакно

Пасярод сьнежаньскай сцюжы.

Я кахаю цябе за то...

І за гэта...

Вось душа расквІтнела, як ружы.

Ад зімы пайшла цеплынь,

Хоць зусім заледзянелы.

Стукне - "дзінь"...

Галінка...

Слоўна водгук мілы.

С'нег пакрыў прасторы -

Белай Пані сюрпрыз.

Я кахаю цябе...

За то!... і за той...

І за гэты капрыз.



Сярэдняя: 3.9 (15 галасоў)

Дзякуй Богу , за месяца свет,
І за дзівосны мір планет,
За кожнае імгненне, што жыву я.
За радасць, сум, святло і цень,
За самы лепшы ў жыцці дзень,
За кожны новы ўздых мой, - алілуя.
Алілуя, алілуя, алілуя, алілуя ...
Дзякуй, Богу, што ён са мной,
За кожны новы дзень зямный,
За ўсё, што ў гэтым свеце так люблю я, -
За шум лістоў, за дождж і снег,
Хвілін няўмольных быстрый бег,



Сярэдняя: 2.5 (14 галасоў)

Зорка мая незгасальная,
Зорка мая яскравая
Бачу сьвятло я тваё,
Ажно з другой галяктыкі.

А ты сабе ўяві,
Што мы іскручыя каметы,
Дзьве іскручыя каметы,
Якія ляцяць да мары сваёй...

А ты сабе ўяві,
Што мы дзьве галяктыкі,
Што мы найвялікшыя
У сьвеце галяктыкі....

І хутка, і хутка, ты верыш мне?
Ужо хутка...
Сальемся з табой мы
У адзіны сусьвет.



Сярэдняя: 3.5 (20 галасоў)

Арон Гаал
Цень коткі

Можа, цень коткі – гэта ты...
Над галавой змрочная бяззорная ноч,
Але калі з'яўляецца на хвіліну Месяц,
У глыбіні саду выплывае твой стройны сілуэт.

Можа, гэта – твой сон, у якім я – толькі ўдзельнік,
Але можа, менавіта я прысніўся табе...
І ў тваім сне адлюстроўваецца сад і Месяц,
І тое стройнае цела, што так мякка басанож



Сярэдняя: 3.9 (20 галасоў)

Арон Гаал
Коні на гарадской вуліцы

Па вуліцы беглі коні,
Увесь горад ахутвала шэрае змярканне.
Наперадзе імчаўся жарабец, ззаду кабылы...
У іх рухах была сама Воля!

Ускінулі галовы, калі панесліся наперад!
Адкуль яны ўзяліся, куды імкнуцца?
Ніхто не ведае. Але ў мяне стала цяжка на душы,
Цоканне капытоў адклікалася болем у маім сэрцы!

Вуліца, дзе машыны гулі, ускрыкнула:



Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Арон Гаал
Шклянка чаю

Шклянку чаю Вам трэба выпіць цяпер...
Памарыце, пакуль Вас ахутвае воблака пары,
Удыхніце ўсе водары Ўсходу
І не думайце, не прыдумляйце будучыню.
Па-за часам праз апельсінавыя алеі
Бяжыце, бяжыце басанож наперад.
Не важна куды вядзе Вас дарога,
Трэба проста там БЫЦЬ.

аўтарскі пераклад
карэктар Кселена Літвінава



Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

Арон Гаал
Разарваныя словы

Калі нішто не можа выратаваць мяне, толькі словы,
калі іх яшчэ няма, калі я самотны,
калі я знаходжуся пад уплывам тваім,
калі раніцы світанак не п'яніць,
калі ад абдымак тваіх раствараюся ў табе,
калі я высакародны, але падуладны табе,
калі я не такі, як быў, калі буду, кім ёсць насамрэч,
калі ты вернешся пасля абеду,
калі гронка вінаграда і хлеб напалову,



Сярэдняя: 3.4 (13 галасоў)

Як добра нам маўчаць ўдваіх,
Cхаваўшы шчасце ў цішыню.
Не трэба доказаў і слоў,
Калі мы сэрцам чутка чуем.



Сярэдняя: 3.9 (15 галасоў)

"Прыйдзе час.."
Прыйдзе час,калі нас не стане
Сыйдзем,нібы снег пасля зімы
Не ад нас залежыць,не мы самі
Адрываем ліст у календары
Зарастуць травой нашы дарогі
Пройдзе лета,восень лісце скіне
Больш не вернемся на родныя парогі
Будзе ісці жыцьце і не загіне
Там,на небе,есць хто лічыць
Што,каму і колькі адвялі



Сярэдняя: 3.6 (20 галасоў)

Свет сцішыўся пад снегападам.
І на зямлі, і ў небе – снег
Ляціць над вуліцай, над садам –
Не зразумець дзе ніз, дзе верх.

Размалявана наваколле
Ў адценні белага святла.
Святло ў душы і дыхаць вольна,
А ноч была ці не была?

Маё прызнанне на марозе
Паветра парай скалыхне
І белым вэлюмам бярозу
Насупраць хаты ахіне.

Мы выйдзем разам на дарогу
Пад шаты белага крыла,



Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)

За акном шэрая палітра:
Дарогі, неба і будынкі..
Нічога не хочацца рабіць,
Цяжка на свеце жыць.

Дожджык з неба лье і лье,
На дарогах рэкі робіць.
Ну а рэкі гэтыя,
Усё такія ж шэрыя..

Людзі не пасміхаюцца,
Кудысьці ідуць, спяшаюцца..
Радасці не бачаць зусім,
У панурым свеце сваім

Дзе наша сонейка схавалася?
Чым мы сонейку не спадабаліся?
Хопіць у хованкі гуляць,
Планету трэба асвятляць.



Сярэдняя: 3.4 (15 галасоў)

Сярод падманаў і здрадаў
Яны нам праўду пісалі,
За народ свой хварэлі,
Асвятлялі і грэлі.

Яны стралялі не зброяй,
Яны выстрэльвалі словам,
А слова ляцела
Прама ў голаў.

Яны змянялі людзей,
Яны імкнулісь да змен
Яны хацелі жыць толькі,
У краіне сваей.

Але туман надышоў,
І паэтаў ня стала,
І зоркі з неба
Ціха упалі.

І ўсё ж жыць, яны, будуць вечна
У паэмах і вершах,
А таксама яшчэ



Сярэдняя: 2.1 (9 галасоў)

„Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!… Што варта ты, ацэніць той належным чынам, Хто цябе ўтраціў"

О, Міцкевіч, якую ж праўду ты сказаў,
О, Міцкевіч, як жа цяжка жыць на свеце,
Калі ня маеш радзімы сваей

О божа, о божа!
Як самотна на сэрцы!
О божа, о божа!
Як душа мне баліць!

Не магу я знайсці радзімы сваей,
Не магу Літву я знайсці
Не магу, не магу, не магу...

О Літва, мая Айчына!



Сярэдняя: 3.6 (14 галасоў)

На небасхіле згаслі зоркі,
іх свет растаў у цішыні, ,
і толькі месяц срэбрам тонкім
ледзь бачна ззяе ў вышыні;
А ноч блукае ў лесе золкім,
між дрэў сівой далечыні,
І ціха плача.. Росаў кроплі
Блішчаць як слёзы на зямлі...
Забаюць хутка ў небе звонка
Дасвеццю песню жураўлі,
Яна абудзіць нетаропка
Лугі, палеткі i палі;
Пачуе песню гэту й сонца,
Кранецца променем зямлі



Сярэдняя: 3.6 (15 галасоў)

Віват, зіма!

Віват, зіма! Віват, марозы!
Віват, бялюткія снягі!
У белым вэлюме бярозы
Сустрэлі першы дзень зімы.

На вокнах кветкі і узоры
Мароз-мастак намаляваў.
І елкі ў казачныя ўборы
У срэбра, золата прыбраў.

Завея усю ноч гуляла
Дарогі, сцежкі замяла.
Палотны белыя паслала,
Папрацавала да відна.

А сонца раніцай заззяла
Над полем, рэчкай і сялом.
І ў вокны кожнаму паслала



Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)

Вашы словы,
Мае землякі,
Даражэй мне
За ўсе ўзнагароды.
Кожны гук іх -
Такі трапяткі,
Нібы голас
Мне роднай прыроды,
Што хвалюе,
У сэрцы гучыць.
І кранае заўжды
За жывое.
Ды крынічкай
Гаючай цурчыць,
Той, што ўсе мае
Раначкі гоіць.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119010209175



Сярэдняя: 4.3 (19 галасоў)

( Адзін з варыянтаў легенд пра узнікненне г. Мінска).
Напісана па матывах народных паданняў)

Як зычаць легенды, як кажуць паданні,
На нашай зямлі жыў прыгожы народ.
Свой род шанаваў, ладзіў белае ўбранне
І ўлетку насіў яго з году у год.

На лапіках земляў, свабодных ад лесу,
Вырошчвалі жыта, ячмень і авёс.
Жылі, працавалі ад лета да лета.
Цягнулі цярпліва і крыж свой, і лёс.



Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)

Кожны дзень прачынаешся зранку
Не ад слова ласкавага,
Не ад водара кававага –
Ад удара па карку.
Калі ж выберашся з гэтай цемры?
Ужо не застаецца цярпення…

Ён баіцца людзей –
Прылюдна цябе не чапае,
Кулакі ў кішэнях хавае
І бурчыць то грамчэй, то цішэй.
Ад яго бы бегчы хутчэй,
Ды ён бацька тваіх дзяцей.

Штотыднёва стабільна
Ты стаіш за сваімі дзвярыма
І галосіш нястомна, надрыўно,



Сярэдняя: 4 (7 галасоў)

Туды, дзе начуюць каляровыя сны,
Мы прыйшлі паслухаць джаза рваныя рытмы.
У сэрцы нашы гулка бухаюць званы
І струменямі вiхрацца мадальныя рыфмы.

Ударнік дае музыкам звычайны знак.
Зоркі на небе ўжо амаль дагарэлі,
Пакінуўшы нарвежскай стронгі прысмак,
Размазаўшы містычныя акварэлі.

Нашы целы пакуль яшчэ трымаюць такт,
У галаве закруціліся шальныя думкі,



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Лідскі квас

Ведайце, бацькі ды дзеці:
лідскі квас – найлепшы ў свеце!

Піць спякотай хочаш ты –
квас ратуе бочачны.

Бочкавы халодны квас
спёкаю ратуе вас.

Каля бочкі мнагалюдна –
звыклы ў летні дзень малюнак.

“Лідскі” прадавец-лідзянка
людзям налівае ў шклянкі.

Смагу людзі праганяюць,
каля бочкі загараюць.

У надвор’е летняе
квас – пітво найлепшае.

П’юць дарослыя, п’юць дзеці



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Твар Ліды

Твару горада авал –
гарадскі аўтавакзал.

Кожны ведае прахожы:
Ліды твар – такі прыгожы!

Не апішаце пяром
зал чакання і перон!

Пасажыры без вагання
запаўняюць зал чакання.

Над пяцёркай кас-кабінак
электронны ёсць гадзіннік.

Над вакзала касамі
бачым, колькі часу, мы.

Давяраюць Мані, Вані
рэчы камерам хавання.

Камеры даверым рэчы.
Зойдзем у кафэ “Сустрэча”.

Потым галубоў падкормім



Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Кіёск Саюздруку

Мінакоў спыненне руху –
ля кіёска Саюздруку.

Людзі розныя спыняюцца.
Што ў кіёску набываецца?

Вось мужчына падышоў,
пральны выбраў парашок.

Выбірае школьнік нейкі
ручкі, сшыткі і лінейкі.

Нейкая купляе цётка
пасту і зубную шчотку.

І разглядвае стары
атласы, календары.

І прыдбаў хлапчук зялёны
мыла, карту і талоны.

Для студэнтак-прыгажунь –
лак, касметыка, шампунь.



Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Я пастаўлю тут свой зруб.
Зажыву
на пакатым узлеску.
Пасцялю
на стале абрус,
увесь затканы
пяшчотай пралескавай.

А навокал – жывы плот:
Лес Архіпаў глядзіць
улюблёна,
як схапіў прагна
Пронеў рот
струмень з Байкава
намалёны*.

Дзе сцяжынай віляе луг,
на змярканні
хадзіць мушу:
з дум змываць
непатрэбны тлум,
паласкаць у ручаі ду΄шу.

_______



Сярэдняя: 3.9 (8 галасоў)

Увага!
Яны знікаюць!
Але… не чуваць набату.
Паўсюдна
вёскі кана´юць.
Глядзяць асуджана хаткі.

Каго вінава´ціць,
эх-ма,
у такой вось
няўмольнай згу´бе?
Угрызаюцца ў зрубы й стрэхі
драпежнага часу зубы.

Зарэчча. Прудок. Заба´ва.
Палоева. Гу´та. Бу´да.
У іх гаманлівага “заўтра”
не будзе…
Не будзе.
Не будзе.

Шматтомнік
друкуй адразу
(чытаць толькі будзе няпроста)
з адчайна-тужліваю назвай



Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)

Ноч ця´гне
кантра´льта нізкім
адвечнае “лю´лі-лю´лі”
не для немаўлят з калыскамі -
не спіцца
стары´м бабулям.

Час позні,
паўночны, мі´нуў -
ніяк ёй не ўкалыха´ці
самотнасці іх успамі´наў
аб гомане яркім ў хаце,
аб дбайнай,
натхнёнай працы,
калі спрытна спіны гнуцца…
не спяць,
далібог, баяцца:
заснуць і…
і не прачнуцца.



Сярэдняя: 4.1 (9 галасоў)

Уголас, як трэба,
з выразам
(лоб па-акторску хмурыўся)
чытала Аўдоцця Вы΄рава
“оду” суседскім курыцам.

У одзе той доўгай,
пафаснай,
складзенай на гародзе,
усе-усе ўзгадала іх пакасці…
Не-не, прабачце!
Подзвігі!

Усходы кропу -
знявечаны,
кветкі -
ушчэнт зламаныя,
гурок з бокам пакалечаным,
ягадкі пакляваныя.

Куры стаялі.
Слухалі.
Гэта аб іх?
Цікавенька!
Потым пад плот патру΄халі.



Сярэдняя: 4.1 (8 галасоў)

А можа… каханне толькі?

Ласкоча-казы΄ча Ліпень
далоняю далікатнай
стан тонкі, лагодны,
Ліпы,
квітнеючай каля хаты.

Удаль
разліваецца хваляй
яе паслухмяная згода.
Наўколле трымці΄ць –
адчувае
той згоды
чароўны водар.

Навошта
шукаць прычыну?
Флюідаў дзівосных токі,
прыроды закон –
магчыма.
А можа…
каханне толькі?



Сярэдняя: 4.3 (7 галасоў)

Частка 1
Не так, як трэба цокае цягнік.
Магчыма быў прычынай машыніст,
Ці коламі разбітая дарога.
З тым гукам на душы расла трывога.
І сон не браўся праз бясконцы лік.

Але, сказаўшы шчыра, не хацеў
Бы Ён паддацца неўгамонным думам,
Што зараз абарвецца свет,
І адштурхоўваў тую думку сумам,
А яна - назад вярталася, як бачыўся прасвет.

Нявольна ей падданы быў працэс,



Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)

Вось ізноў прыйшла зіма.
Пакаціла кола ў студзень.
А мяне з табой няма
І ніколі больш небудзе.

Белы волат на двары
Дахі снегам пасыпае.
Пад бясконцыя вятры
Замяце завея злая.

Поўня вунь ідзе сама
Галаву сівую студзе.
А мяне з табой няма
І ніколі больш небудзе.



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Прывітанне,дом з ферзямі!
На праспекце,ля метро.
Можна я зайду з сябрамі
У твае цёплае нутро?

Па традыцыі даўнішней,
Калі хочацца спачыць,-
Лічаць мінчукі нелішнім
Твае дзверы адчыніць.

Са знаёмымі вітацца,
Каву чорную глытаць,
Над прыгодамі смяяцца
І юнацтва ўспамінаць.



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Ты
моўчкі падыходзіш,
кладзеш рукі на
мае плечы
і
мы пачынаем танцаваць,
пераступаючы
з нагі на нагу, нібы
пераходзім
з хвалі на хвалю.
Куды мы ідзем?
Да берага
ці ў адкрытае мора?



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

і вогнішча сквапнае з’ела той дом
гаспадары адышлі па сцяжыне адчаю
памятаюць дрэвы плач немаўляці
барвовы вечар пахаваў галасы птушак
бела-блакітны анёл схіліў галаву над магілай
з чэрава ночы выходзяць маўклівыя цені забітых
месяц уручае ім свой бледна-жоўты ліхтар
вочы травы бачаць іклы здранцвелага звера



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калісь на Купалу мы ледзь не да шалу
кахалі, кахалі.

І нашыя дочкі на шчасце вяночкі
па рэчцы пускалі.

Той ночкай улетку мы папараць-кветку,
бы скарбы, шукалі.

Праз вогнішча цела з табою мы смела
да стомы скакалі…

…Хай час таго шчасця
(купальскага шчасця!)
у памяці вечна жыве.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Дай мне шанец, шанец, шанец
на адзін з табою танец.

Палкі танец той кахання
будзем танчыць мы да рання.

За той танец падарунак
табе будзе – пацалунак…

Тады ўзяўшыся за рукі,
мы гуляцьмем без прынукі
недзе ў парку, а затым
хай смяецца нам адным
сонца… Хай насустрач крочыць
вечар і хай напрарочыць
шчасце нам сямейнае,
празрыста-беззавейнае.

Ноч-вядзьмарка ў ціхі час
у жарсці вір хай кіне нас.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Замглёнасць. Шлях. Бясчассе.
І бязмежжа.

Замглёнасць шляху
паўз/праз бясчассе
у бязмежжа…



Сярэдняя: 4.7 (7 галасоў)

На дно душы нас цягне грэх —
Эх-эх!

Жыве у думках, дзеях страх —
Ах-ах!

У цемры лётае наш дух —
Ух-ух!

Відаць, пакінуў нас Пан Бог —
Ох-ох!..



Сярэдняя: 5 (1 голас)

…Пакуль маўчанне
валадарыць на зямлі,
і неба даглядае свае сны.

Ды прыйдзе час –
маўчанне знікне і
распусцяцца,
бы кветкі,
галасы…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Лаўлю я словы
у затоне мовы
і з іх рупліва
вершы-пацеркі збіраю.

Штось аддаю,
бы сувеніры,
ўсім ахвочым,
а штось
у кішэню Вечнасці
кідаю…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

На скрыжаванні
роспачы і болю
стаю,
пытаю ў сэрца:
«Куды йсці?»

А сэрца мне:
«Ідзі
праз лес пакутаў
да шчасця гаю
хутка напрасткі».



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Прайсці, прайсці,
не азірнуўшыся назад,
праз боль сцюдзёны
і нямую бессардэчнасць.
Прайсці ўвесь шлях,
каб на яго ускрайку
заззяла зоркай нада мною
Панна Вечнасць…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Прайсці, прайсці,
не азірнуўшыся назад,
праз боль сцюдзёны
і нямую бессардэчнасць.
Прайсці ўвесь шлях,
каб на яго ускрайку
заззяла зоркай нада мною
Панна Вечнасць…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Не дай мне Бог увайсці не ў тыя дзверы,
Па-за якімі будзе шэпт,ці гвалт.
Збяднеласць думак.Позірк недаверу.
Вясёлы злыдзень.Злы камедыянт.

Па-за якімі.можа гэдак стацца,
Па звычцы папраўляючы ўбор.-
Сустрэну вочы слізкія пахабца
І не стрываю,годны дам адпор.

Дзе давядзецца да сцяны прыбіцца
Незразумелай.Нібы на паказ.
Пачуць:"Глядзіце,ды яна дурніца.
І што яна тут робіць сярод нас?"



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Нічога не бачу
Вакол усё плыве.
"Ты што гэта,-плачаш?"
Не...Не...

Я так.Прыгадала...
Стары успамін.
Яго шкадавала.
Адзін,ды адзін.

Я ўсё падбірала,
Мо словы не тыя.
Шукала,шукала,
Каб як залатыя.

І ўсё я маўчала.
Цішком побач ішла.
Я словы хавала.
Другая ўкрала.
Яму аддала.

Я так.Прыгадала...
Стары ўспамін.
Усё шкадавала,-
Адзін,ды адзін.



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Па мясцінах светлага ўспрымання
Зноў душа пачне сваё блуканне.

Так яна чакае ўратавання
Ад цяжара нуднага жыцця.

Хочацца дайсці да забыцця.
Мінуць непазбежнае вяртанне.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Пялёсткі у сэрца сыпле мне сама
Са снежных руж дзівосная зіма.
Падзьмула я на іх.І паляцелі
Па Беларусі белыя завеі.

Хавайся,птушка,звер і усё жывое.
Гуляй зіма ў велічным настроі.
Спявай,танцуй з вятрамі маладымі
Твой час прыйшоў!Няхай паветра стыне!

Як срэбны шалік на плячах іскрыцца,
У люстэрка возера яна глядзіцца.
Смяецца і падмігвае вятрыске.
А ён схіляецца ёжо блізка-блізка.



Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Пялёсткі у сэрца сыпле мне сама
Са снежных руж дзівосная зіма.
Падзьмула я на іх.І паляцелі
Па Беларусі белыя завеі.

Хавайся,птушка,звер і усё жывое.
Гуляй зіма ў велічным настроі.
Спявай,танцуй з вятрамі маладымі
Твой час прыйшоў!Няхай паветра стыне!

Як срэбны шалік на плячах іскрыцца,
У люстэрка возера яна глядзіцца.
Смяецца і падмігвае вятрыске.
А ён схіляецца ёжо блізка-блізка.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Пялёсткі у сэрца сыпле мне сама
Са снежных руж дзівосная зіма.
Падзьмула я на іх.І паляцелі
Па Беларусі белыя завеі.

Хавайся,птушка,звер і усё жывое.
Гуляй зіма ў велічным настроі.
Спявай,танцуй з вятрамі маладымі
Твой час прыйшоў!Няхай паветра стыне!

Як срэбны шалік на плячах іскрыцца,
У люстэрка возера яна глядзіцца.
Смяецца і падмігвае вятрыске.
А ён схіляецца ёжо блізка-блізка.



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

"Горад да Новага Году бяжыць.."
Горад туманны,сумны і сонны
Ноч накрывае далоньню сваей
Свет паміж пальцамі жоўта-аконны
Белых сняжынак кружыцца рой
Снежань гуляе паміж дамамі
Ціха вакол,ні душы
Мяккі ,пушысты снег пад нагамі
Крокі не чутны ў цішы
Там,за сцяною,дзенныя справы
Бачаць салодкія сны
Снегам засыпана ночка глухая



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Мо, лепей не вяртацца ў памяці стары сад,
бо
там быльнягом няспраўджаных надзей
ўсё зарасло...

Мо, й лепей…

Толькі не вяртацца
не магу,
бо там --
на сцежках суму і любові --
калісьці зведаў я
і шчасце, і бяду.



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Ізноў мяне ў руках трымае
бяссонне
душа пад покрывам самоты
бы у прадонні

У скроні б’ецца думка-мроя
о дзе ты
і дні праходзяць бы прывіды
без мэты
.............

Час прамінуў і вось мы разам
на шчасця выспе
ці застанемся там надоўга
ці знойдзем выйсце

Ды буду верыць крохкай кветкай
любоў не звяне
і ў кнізе памяці старонкай
яскравай стане



Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

А тая восень мне прынесла
сум і адчай.
Тады, як выбух у цішыні, пачуў я
тваё “бывай”.

А тая восень дажджамі змыла
сляды,
твае сляды, калі ты ў цемру сышла –
куды?!

Хай тая восень хоць ва ўспамінах
жыве,
і госцяй позняю прыходзіць
у сне…

…А гэта восень нам кубак шчасця
падорыць хай,
каб растварыліся ў ім, зніклі
сум і адчай.



Сярэдняя: 3.4 (5 галасоў)

Завіруха горкіх дум у галаве.
О, як сумна і трывожна мне!
Б’юцца мары рыбінай аб лёд.
Спяць прырода і надзеі.
Спіць народ…



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

У лабірынце слоў нямых блукаю,
нястомна я шукаю сярод іх
такія словы,
каб з іх можна было скласці,
нібыта пазл,
таямнічы верш,
які б змог вырвацца
з прасторы нематы,
і ў рэшце рэшт
загаварыць са мной,
з табой,
а мо і з цэлым светам…



Сярэдняя: 4 (1 голас)

З табой – заўсёды сонца у душы
і усміхаюцца навокал дрэвы,
і вырываюцца з абдымкаў нематы,
бы птушкі ў неба, вольныя напевы.

А без цябе – вакол нібы імгла,
глядзіць прырода сумнымі вачыма…
І ў сэрца моўчкі роспач увайшла,
бо без цябе
жыць проста немагчыма.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Надзей узлёт вышэй за небакрай,
ў выгнанні доўгім жудасны адчай,
ад жарсцяў недарэчных – толькі дым,
гармонія з сабой і светам ўсім,
і еднасць душ у роднай грамадзе,
і кавы кубачак духмянай на стале,
бяседа-споведзь у кампаніі сяброў,
і ручаінка шчырых добрых слоў,
увечары з каханай -- у царстве згоды,
а уначы – візіт жаданай асалоды, --
так, гэта разам ўсё і паасобку
някідка-ціхае,



Сярэдняя: 4 (1 голас)

У ноч калядную адбыўся
калісьці найвялікшы цуд.
І зоркі нат ярчэй заззялі,
і загучаў спеў там і тут.

Так, спеў аб Божым нараджэнні,
аб паяднанні душ людзей.
Дык хай жа радасць акрыляе
суквецце нашых мар, надзей!

Хай разгарыцца ў кожным сэрцы
мілосці й злагады агмень.
І хай злучае зямлю з небам
любові Божае прамень.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

О, Беларусь, — ты зорка шматпакутная,
што столькі зелля ужо выпіла атрутнага,
прыгатаванага з нянавісці, маны
(яго далі табе вар’яты-ўладары,
і звонку ворагі, й манкурты унутры)!

Так, цяжка табе, зорачка, і крыўдна,
і плачаш ад бяссілля ты ўначы.
Але ж ты вер, што колісь замест зелля
нап’ешся ўдосталь ты жывой вады,
адужаеш, ўсміхнешся.
Ну а покуль
трымайся, зорачка,
не падай і свяці.



Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Ой, Каляда, прывядзі
сонейка ты за сабой,
і прывязі на вазочку
прысмакі ды добры настрой!

Разам з сяброўкай – казой,
вязіце дабро ў нашу хату,
нячысцікаў прэч праганіце
і ўдзячных вам будзе багата!

Ой-ой, Каляда, мы цябе
чакаем і верым, што нас
адорыш ты снегам ды сонцам,
і ўбачым мы ўсе лепшы час!



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Цвярозая журботная імша
і навальніцы не спалохаць ценяў.
Ніколі бессмяротная душа
не стане перад смерццю на калені.

На мове адгалоскі цішыні.
Не маюць цівуны ні дна, ні меры.
Ніколі каляровых стужак сны
не стануць перед часам на калені.

Усход ці Захад? Канцлер або цар?
Гамоніць люд: “Кроў цячэ із вены”.
Рукой сталёвай ставіць гаспадар
сумленнасць продкаў на разбітыя калені.



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Гадзіннік адлічвае года імгненні астатнія.
Яшчэ пяць хвілін — і куранты дванаццаць праб'юць.
І, келіх шампанскага ўзняўшы, на міскі салатныя
увагу звярне навагодне настроены "людзь".

Ялiнка міргне — і запахне хурмой, мандарынамі,
і шчасця вазок пажадаем адзін аднаму...
А ў гэтую ж ноч (ці не ў нас, абыякаў, за спінамі?)
пачвара-вайна вычвараецца: "Свет узарву!"



Сярэдняя: 4.7 (9 галасоў)

Верш напісаны па матывах аповеду Вольгі Мікалаеўны Ярмош, жыхаркі вёскі Шарашэва (Беларусь), родзічаў якой растралялі фашысты 24 снежня 1942 года. З карэспандэнцыі газеты "Раённыя будні".

Іх вялі пад дулам аўтамата
Мікалая, Веру, Лізавету...
Помніць як сягодня Вольга катаў,
Зжыўшых яе родзічаў са свету...

Ёй было на той час адзінаццаць,
Помніць, як пыталіся: «Дзе тата?



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Як холадна і цёмна за вакном!
А ў доме валадарыць адзінота.
Ў душы маёй не сонейка, а слота.
Як холадна і цёмна за вакном!
Адна сціскае сэрца мне турбота --
Ці шчэ пачуе голас сябра дом?
Як холадна і цёмна за вакном!
А ў доме валадарыць адзінота…



Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)

Пад восеньскім небам
я чую
размову
стамлёных вятроў

Пад восеньскім небам
вось бачу
я танец
апалых лістоў

Пад восеньскім небам
ты чуеш
нас кліча
анёлак у Эдэм

Пад восеньскім небам
ты бачыш
аблокаў
дзівосны тандэм
плыве самавіта
і вер мне
кажу зараз шчыра “Je t’eіme…”



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Я плаваю ў рэчцы сваіх сумных сноў.
У снах твой вобраз узнікае зноў і зноў.

З табой мы наяве не разам даўно;
ты зараз далёка – ў краіне дажджоў.

Узгадваць мне сумна й балюча ўначы
вачэй тваіх бляск, тонкі пах валасоў.

Сышла ты, аднак і дасюль чую гук
пяшчотна-кранальных тваіх ціхіх слоў.

Кагось папракаць цяпер сэнсу няма –
шквал рэўнасці знішчыў і жарсць, і любоў.



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Купацца ў возеры пяшчоты – з каханай.
Прайсці праз цёмны лес маркоты – з каханай.
Няхай галосяць вятры роспачы над намі,
ў душы гучацьмуць шчасця ноты – з каханай!



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Аднойчы падчас сустрэчы са сваімі сябрамі і добрымі знаёмымі я папрасіў іх напісаць на паперцы, якія асацыяцыі і думкі выклікае ў іх фраза «Без цябе…». Спачатку ўсе нібыта з ахвотаю ўзяліся за працу, аднак трошкі пазней асобныя з прысутных адмовіліся выканаць маю просьбу і вярнулі мне абсалютна чыстыя аркушы паперы. Астатнія выканалі заданне, і вось што яны напісалі.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Там штось шапоча пасівелая рака,
вісяць, бы яблыкі, на дрэве неба зоркі,
там выглядае лодка рыбака
чаўном Харона. І ляжаць пагоркі,
нібы вярблюды у пустыні; вецер там
містычнай цішынёй зачараваны,
бы немаўлятка, спіць. З нябёс бальзам
спакою льецца. Дзіўны час нірваны...



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Яскрава зорка ў небе ззяе,
Сваё святло на горад лье,
Мяне заўсёды сустракае
Яна ўначы, калі я не
Магу заснуць і ў позні час
Выходжу з хаты адзінокі.
Тады ніхто не бачыць нас,
І я, ад спраў зямных далёкі,
Іду паціху, як заўжды,
У неба узнімаю вочы,
Пытаю: «Зорачка, скажы,
Як жыць, куды мне далей крочыць!»
І чую ціхі твой адказ:
«Жывеш ты раз, і на зямлі
Жыцця нялёгкая дарога.
Дабра агеньчык запалі



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Хацеў бы я,
каб з сонечным святлом
маё святло душэўнае злілося,
каб хтось
ў людскім прамовіў шматгалоссі:
«Глядзіце
— дзіва! —
увесь ягоны дом
і вечарам,
і нат уначы заліты
душэўна-сонечным
нябачаным
святлом!"

…Дык піце ж вы,
мае сябры,
яго нагбом!..



Сярэдняя: 4 (1 голас)

Як жа доўга прырода чакала
снегу першага, першай завеі!
І ўсе людзі чакалі зімовых
цудаў дзіўных, што дораць надзеі!

…І прыйшла ўрэшце тая зіма,
быццам фея з дзіцячай фантазіі,
альбо лепей сказаць чараўніца --
віртуозка сваёй белай магіі!...

О, вядзьмарка-зіма, спадзяюся
на цябе, -- памажы, памажы!
І дзяўчыну, што ўпотай кахаю,
ты замоваю прываражы!

Я удзень і ўначы мару, мрою



Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

У мясцечку цацачным – Паставы, –
Воддаль ад праезджаных дарог,
Маску самаўпэўненай Варшавы
Начапіў маленькі гарадок.

Тут жыццё заваблена ў мярэжы,
Рымскі востраў нікне ў акіян,
Ад назолы веку не залежыць
Велічны маленечкі арган.

Таюць слёзы матавага воску:
То грахі мае гараць агнём!
Як нам жыць на свеце, Матка Боска,
З гэтакім пакутным насланнём?

У намёт нябёсаў лазурковых



Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

Памяці майго дзеда М.А. Лашкевіча

Цягнік спыніўся. Доўгія палі
Ўступілі месца дробнаму паўстанку.
Iмжой аблокі шэрыя скублі
Прадзьмутую з усіх бакоў альтанку.

Рачулка Друць нявесела цякла,
На трох віно цягнулі пустамелі.
Аскепкі ад бутэлечнага шкла
Хрусцелі, як агрызкі карамелі.

О, Рагачоў! Сюды прыехаў зноў
Я, быццам да фамільнай багадзельні.
Куродымам палохаў груганоў



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Як быць з прыдуманым героям,
Што веслуе наўстрэч вірам
З няпэўным, зменлівым настроям,
Каб увайсці ў жаданы храм?

Наўкол – дакоры і заганы,
Ды што ён мае за душой?
Чым хісткі човен знітаваны?
Малітвай? Заклікам? Iмшой?

Вядзе нячутную размову
Адзін – з някемлівым сабой:
Чаго спасцігнуў, хіжых ловаў
Пазбегшы ўпартай барацьбой?

Няма ратунку ў акіяне,
Але ўсіх страт марціралог –



Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)

Трывожнай ноччу
і у дзень такі,
калі цалуе сонца твар ракі,
за нас
хвалююцца бацькі…

І мы
сярод лавіны слоў
пяшчотных, між нямых вятроў
адчаю,
мусім згадваць
пра бацькоў…

Бацькі –
бліжэйшая радня…
А колькі шчэ радні ёсць –
плойма!

Ра-дня –
няйначай, радасць дня
сустрэчы з вамі –
сваякамі –
найдаражэйшым
нашым скарбам на зямлі…



Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Беларуская мова –
то крылы,
што дае міласэрна Ўсявышні
нам для ўзлёту
знямелай душы...

Беларуская мова –
малітва,
што гучыць пранікнёна і льецца
жыццядайным святлом
на імшы...

Беларуская мова –
ліхтарык
для таго,
хто зблудзіў цёмнай ноччу
і не ведае шлях
да шашы...

Беларуская мова –
падвода,
што нас вывезе колісь на волю
з сэрца самага
змрочнай глушы.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

На вуліцы золка, пахмурна ды снег,
а ў сэрцы ўжо ледзь не рулады
выводзіць нябачны цудоўны спявак,
выводзіць,
бо сёння Каляды.

Здалося на момант, што неба й зямля
спраўляюць заручыны; звады
няма анідзе, і разліўся паўсюль
узнёсласці дух,
бо Каляды.

І хочацца верыць у лепшае, і
ўсім рэшткам бязвер’я даць рады;
з’яднаюць, бы пацеркі, хай нас усіх
дзівосныя гэты
Каляды.



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

…А Час нас аддаляе ад дзядоў,
вядзе іх ў цемру спыненых хвілінаў;
але й вяртае іх скрозь прызму сноў
і праз тунэль шчымлівых успамінаў.

Мы ва ўспамінах з продкамі ізноў
сказаць так многа можам у маўчанні,
бо непатрэбны вадаспады слоў
там, дзе гавораць вочы, дзе дыханне
адно на нас, здаецца, на усіх,
дзе змоўклі ўсе і радасці, й нягоды.

Сустрэча ў памяці…
Але ў свой час да іх



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Маё каханне — боль, пакута,
бальзам для сэрца і атрута,
найлепшая у садзе кветка
і для душы крылатай клетка,
неўтаймаванай жарсці свята,
пяшчоты ціхая саната,
і рэўнасці ўзаемнай драма,
адчаю з верай амальгама,
маланка радасці, натхнення,
іголка роспачы, сумнення,
і хуткага расстання знічка,
надзей крыштальная крынічка,
і шчасця крык ў начной цішы;
каханне — гэта я і Ты!..



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Каханая! Што ж, дзякую табе
за ўсё, было што ўзімку паміж намі.
Вясной каханне наша са слязамі
сплыло удалеч, як караблік па вадзе.

Цяпер твой вобраз бачу толькі ў сне
самотнымі і доўгімі начамі…
Той успамін то ў сэрца б’е нажамі,
а то ў душу бальзам пяшчоты лье.

Вось так жыву я зараз — адзінокі,
ад мітусні жыцця — такі далёкі!
А ты дзе? Ты, мажліва, асалоду



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Быць можа, дрэвы — гэта спрадвечныя
сувязныя
паміж шматфарбным і шматгучным
надземным, нашым светам
і маўклівым чорным
падземным светам.

А можа, дрэвы — гэта рукі нявінна
забітых і закатаваных людзей, што цягнуцца ў
неба
і ў адчаі нібы звяртаюцца да нас,
жывых, з просьбай вызваліць іх з вечнага
падземнага палону і вярнуць ім жыццё,
свабоду і волю, іх дзяцей, бацькоў.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

О, як мне хочацца
ў нябеснай прасторы
пагушкацца разам з табой
на касмічных арэлях,
прымацаваных да бліжэйшых зор…

О, як мне хочацца
cтаў вясновым ветрыкам,
каб я змог заляцець у тваё ваконца
і сваёй ціхай песняй
навеяць табе сон аб нашым каханні…

О, як мне хочацца
стаць тою невялічкай рачулкай,
што прабягае каля тваёй хаткі,
каб мець магчымасць штодзённа
бачыць цябе з ранку да вечара…



Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Настальгія
Зноў прыеду ў вёску,
У край квітнеючы свой,
Дзе чаромхай і мятай
Пахне ранняй вясной.
Там салоўка спявае
Над ракой ў лазняку,
Сонца промні збірае
У густым сасняку.
Цёплым, бэзавым ранкам
З ураселых дарог
Я люблю нечакана
Тут ступіць на парог.
Не забуду ніколі
Шчасця, радасных сноў
З васількамі ў полі
І крынічнай вадой.
Буду ехаць вясною,
Як наш сад зацвіце,
І ў вэлюме белым



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Восеньскі этюд
Нябачнай ніткай-павуцінкай
Саткала восень свой пасаг.
Развесіла на ўсіх галінках
У лесе, ў поле, на лугах.

Пазалаціла лісце ў клёна,
Сваволіць вецер за акном:
Зрывае золата шалёна,
Шпурляе, кідае на дол.

А пані Восень не шкадуе
Чырвонцаў, залатых лістоў.
Пакуль журботу не адчуе:
Ад яе Верасень пайшоў.

Заплача дожджыкам, а потым,
Усміхнеццца сонейку, святлу.



Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Зімовы сад
Аддаў цяпло сваё кастрычнік
Зямельцы, восеньскай раллі
І адляцеў, як ліст апошні,
Як адлятаюць жураўлі.

У нашым садзе апусцелым
Маркотна яблыні стаяць.
А вось каліна і рабіна
Чырвоным полымем гараць.

І чырвань гэту не затушыць
Ні снег, ні слота, ні дажджы.
Цяпло рукі тваёй адчую,
Калі настануць халады.

Цяпло душы хай не пагасне,
Пяшчота ў сэрцы ажыве.
Перазімуе сад пад снегам



Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Родная вёска
Куды не паеду, заўсёды згадаю,
Цябе мая вёска, мой родны куток.
Сюды мае мары і сны прылятаюць
І зноў я бягу да цябе з ўсіх ног.
Стаіш сярод лесу, дзе рэчка, крыніцы,
Дзе ўлетку красуюць ў кветках лугі.
Прыйду я сюды хараством прычасціцца
Пазбыцца на час ад маркоты, тугі.
Нічым не заменіць мне вёска другая.
Тут ліпы да неба і вербы ў вадзе,
Над нашаю хатаю бусел лятае,



Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Мая Беларусь

З суседзямі жывеш у згодзе,
Апошнім дзелішся ў час бяды.
Благаслаўляла ты сыноў і дочак
На добры шлях ва ўсе часы.

Дзяліцца хлебам навучыла маці,
Каб у бядзе не быў адзін.
Ніколі родны кут не забываці,
Не забываць ніколі чый ты сын.

Люблю цябе, мой край благаславёны!
Зімой ў белых шатах Белавеж,
А летам у вянку зялёным
Ты на мяжы з Еўропаю ўстаеш.

Тваіх крыніц і рэчак не злічу я.



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Мне сніцца хутар, цягне в край маленства.
Вяртаюсь зноў, каб душу залячыць.
Няма той хаты, засталося толькі дрэва.
Яно сачыць вакол, успаміны сцеражыць.



Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

Я помню ёлку ў нашай хаце
Ялінкі , снежныя у ваце
Настрой чуваўся навагодні
І цуд чакалі кожнагодні.

Схіліўшыся сядзела маці
Пашыць патрэбна для дзіцяці
Спадніцу ў школу на агеньчык
Дачушка ж , сонечны праменьчык.

У хаце нашай пахла хлебам
І першым навагоднім снегам.
Кот рыжый звіўшыся ляжаў
Пад нос мурлыкаў , смачна спаў.

Напэўна ж снілася яму
Не у сне , а быццам наяву



Сярэдняя: 3 (3 галасоў)

Сонца нячутна адчыняе заходнюю браму і знікае за ёй.
Вечар канём вараным выходзіць з-за далёкага пагорка.
Прыціхлы вецер сплывае ўдалеч на спіне ракі.
Тужлівыя цені блакітных анёлаў блукаюць між дрэў.
З ляснога гушчару выходзяць здані памерлых.
Чужынец у чорным нясе трывогу пад сваім плашчом.
Заржавелая клямка сумуе па руках гаспадароў.
Хата на падворку аглухла ад учарашніх грымотаў



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

...і год за годам праплывае бы аблокі
у невядомасць і паўсюдна адзінокі
мой дух які ў бяссоння час вытокі
шукае нашага расстання і тых слоў
што мы сказаць маглі б але яны
так і не вырваліся з пасткі нематы
і леглі ціха у вялікі схоў
няспраўджаных ілюзій і надзей
………………………
бы сон праходзяць лепшыя гады
і брама зачыняецца й туды
у маладосці край няма вяртання
няма



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Стаю адзін на раздарожжы,
няпэўнасць апякае твар,
малю ледзь чутна: “Божа, Божа,
згасі ў душы маёй пажар,
пажар самоты і адчаю,
вадой надзеі напаі!”
Куды ісці?! не зна…не знаю.
Плыве маўчанне ўздоўж ракі…
Стаю маркотны, толькі месяц
шапоча штось сівой рацэ.
Адзін, адзін у бела-свеце
і вецер волі у руцэ.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Максім,
хацелася б пачуць
твой ціхі голас у размове,
што здольны выказаць так многа
у мудрым паэтычным Слове.

(Хацелася б,
ды немагчыма)

Максім,
хацелася б спазнаць
тваю душу, што быццам мора,
так хвалявалася й спявала
тужліва, шмат спазнаўшы гора.

(Хацелася б,
ды немагчыма)

Максім,
хацелася б вярнуць
цябе з нябыту ў родны кут,
каб зноў ты зачароўваў песняй,



Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Нябачны, чуеш, памажы
знайсці прасветлы шлях,
і ўбачыць выйсце з кола тлуму
наяве, а не ў снах.

Не спакушай, прашу Цябе,
ні жарсцю позняй, ні
салодкім сном маёй душы,
ні славы зданню; і
лепш накіруй туды мяне --
ў дарогу-далячынь,
і дай мне, чуеш, дай мне шанц
хоць да адной з вяршынь
дайсці…



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

...А я -- вандроўнік у прасторы духу,
і я прайду праз лес трывог і скруху,
і праз пустыню роспачы прайду,
каб са збанка кахання ўрэшце выпіць
усю –
да кроплі да апошняе! –
ваду.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Іду павольна, асцярожна я
уверх па стромкай лесвіцы жыцця.
Раней ішоў я з мараю аб шчасці,
а зараз думка: “Хоць бы ўжо не ўпасці!”
мне б’ецца ў скроні, і вакол нікога,
надзея толькі на сябе і Бога;
самотна, цяжка, але ж толькі не спыніцца –
а там хоць ураган, хоць навальніца!
Прайсці свой шлях у невядомасць да змяркання,
бо у мінулае –
уніз –
няма вяртання…



Сярэдняя: 3 (1 голас)

Зямля – ядро,
выпушчанае кімсьці з гіганцкай катапульты…

Куды ляціць
і дзе ўпадзе яно,
не ведае дакладна аніхто,
й ніхто не ведае,
што там чакае нас:
змрок хцівы ці нязгаснае святло.

Яно ляціць імкліва праз стагоддзі
й праз россып зор сівых,
відаць, на дно
Сусвету…



Сярэдняя: 5 (1 голас)

…І спыняецца, спыняецца там Час,
і сутонне ахінае моўчкі нас.

Там сказаць штось небу хоча мора,
вейкі змружвае бязмежная Прастора.

…Сціхла мора. І настаў час нематы.
“Я” знікае там. І над бязлюддзем
у адно сальемся я і Ты.