Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Алеся Жамойціна

Нарадзіўся 17 жніўня 1955 года ў вёсцы Малахоўцы Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і рабочага. Пасля заканчэння Пружанскай сярэдняй школы-інтэрната (1972) працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973-1975 гг. служыў у Савецкай Арміі. Зноў працаваў слесарам (Наваполацак), матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» (Пінск). У 1982 г. скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1976-1977 гг. - лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977-1978 гг. - апілоўшчык (Баранавічы), у 1978-1985 гг. - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985-1987 гг. - механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (Вільня). З 1988 г. - навуковы супрацоўнік, з 1989 г. - загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф.Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Сябра СП СССР з 1989 г.

Першыя вершы ў рэспубліканскім друку з'явіліся ў 1981 г. (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся - не скамянею» (1989).

zhamojcin.jpg