Ад вятроў старадаўнiх i рэк беларускiх,
Ад зiмнiх снягоў i сонца цяпла,
Ад буйных шляхоў i сцежачак вузкiх,
Палескiх балот i зорак святла.
Ад крынiц Нарачанскiх i кропляў вясновых,
Ад сунiцаў лясных i духмяных лугоў
Нарадзiлася родная нашая мова:
I слова «матуля», i слова «любоў»!
Як валошкi ў полi, як цюльпаны ў садзе,
Квiтнела на вуснах продкаў маiх…
У далонях бабулi, у вачах маёй мацi
Я чула ўсе запаветы ад iх!
Дык любi i шануй, беражы, ганарыся,
Бо няма больш на свеце прыгожай такой!
Разважай i спявай, гавары i малicя
На роднай и моцнай мове сваёй!
Віншую аўтара з прызнаннем
Віншую аўтара з прызнаннем яго верша ў якасці запрашэння да дня роднай мовы!)
Дзякуй...
Дзякуй...