"Дасталі",Аjsa,дасталі... супраціў фахтаў не папру...
Палітэхнічны,потым кінематаграфічны (з чырвоным дыпломам),праца на тэлебачанні ў "Тэлефільме"; з 1992 года свая кінастудыя "Арцель Фільм" -7 паўнамятражных мастацкіх карцін без удзелу дзяржаўных грошай і за 60 дакументалак.
Але хочацца "пасцябацца" на старасці,бо Радзіму жалюсна...
Шаноўны спадар Алег! Ну нашто Вы блазнуеце, робіце з сябе неадукаванага дзядзьку з 4-мя класамі адукацыі, калі ў Вас за плячыма, калі не мылюся, Інстытут кінематаграфіі і праца на кінастудыях? Гэты Ваш "дзядзька-дзетачка" выходзіць не толькі неадукаваным, але яшчэ, прабачце, дуркаватым. Як класік сказаў - "не веру". Можа давайце па-сур'ёзнаму, а? І да мовы таксама?
И яшчэ скажу,мілая Аjsa,дарослыя "цёці", з беларускамоўных коледжаў,запрашаюць мяне на сустрэчы з іх вучнямі (толькі таму,што і "цёці" і іх вучні чыталі тое,што я пішу)
Мы вядзем размовы,дзецям цікава. Не вершы я там свае чытаю,а распавядаю пра Беларусь,пра яе гісторыю,пра мінулае і сучаснасць,пра тое,навошта нам трэба не толькі - вывучаць мову,а і размаўляць на ёй...
Выбачайце, я - не падручнік. А дзеці ходзяць па вуліцам, дзе Мат пачуеш часцей,чым Беларускую мову. Я распавядаю гісторыі,а не вучу правапісу.
І тое,як я пішу,з'яўляецца маёй "стылістыкай",бо кожны новы "твор" мой сцэпляны з ранейшым,а таксама наступным,углядзіцесь... Гэта проста-напраста "Бясконцая гісторыя сёняшніх дзён",распавядаемая звычайным,неадукаваным чалавекам з народу.
Усё,аб чым я пішу вядома народу,я проста раблю "акумуляцыю са сцёбам".
Гэта - стылістыка,якой я прытрымліваюсь спэцыяльна.
Шаноўны спадар Алег! Развядзіце па розныя бакі два паняцці - размаўляць і - друкаваць для агульнага чытання нейкія тэксты. У Вас, прабачце, усё змяшалася ў адную купу - простамоўе і літаратура. Калі Вы сапраўды любіце і шануеце Мову, аддайце яе правілам і законам крыху ўвагі. Я, можа, так зацята і не ставілася да якасцяў вашае гаворкі, але сюды дзеці лазяць, школьнікі шукаюць, што пачытаць, што вывучыць. Дык і ў іх створыцца ўражанне, што беларуская мова - як чуеш, так і пішаш, што яна "дзеравенская" і "неабгабляваная".
Шаноўнейшая Аjsa. Што я магу зрабіць з Мовай? Я - не Народ.
Я - адна вельмі невялікая асоба... Я - размаўляю і пішу так,як размаўляў і пісаў усе свае 56 гадоў(бо чытаць навучыўся ў 4 гады,а пісаць у 6 калі пайшоў у 1-ы клас).
Казаў і яшчэ скажу: колькі і дзе мы чуем на Беларусі гаворку на роднай мове,няхай на "трасянцы",няхай на "мурзотнай",як нічыЯ "дварняжка",неўнарманаванай,касабокай
і тд.?
Насельніцтва затурхана дзесяцігоддзямі няспыннага "выбівання" роднай мовы з "масавай" літаратуры,з дзяржаўных устаноў,з проста ужывання ў звычайным жыцці.
Ведаеце,што казалі мне мноства людзей,пры сустрэчах,а,бывае,кажуць і зараз?
Першае,чамусьці (во,дурота!): - Вы что,БэНээФовец?
Другое,здзекліва: - Дзяроўня.
А ці добра, і з вялікім слоўным запасам,і ці нарміравана па сінтаксісам і тп. правілам размаўляюць людзі на Беларусі(пачынаючы з шурыка-пана) на рускай мове?
Вось на вёсках ды на раёнах (дзе я часценька бываю)мяне добра разумеюць звычайныя людзі і я не адчуваю аніякай прыкрасці,размаўляючы з імі так, як размаўляю...
Хто я такі,што "...вяртаеце беларускую мову ў часы Багушэвіча...)?
Нічога я не вяртаю. Я - тут жыву.
І жыву я сёння,а значыцца сённяшнім Днём. Калі мы будзем "вызначаць" ды "акрэсліваць" ЯК можна,а ЯК нельга,некаму будзе ўжо казаць і слухаць нашу Мову...
І апошняе. Няма у мяне ворагаў. І чаму Вы будзеце ў мяне ворагам мне невядома (прыйдзе ж такая дурота,выбачаце,у чыюсьці галаву).
Я нідзе не сцвяржаў,што я - апошняя інстанцыя ў правапісу беларускай мовы.
Я - нідзе не казаў,што я лепей усіх разумею,як трэба размаўляць па-беларуску.
Я - маленькае "дзіцё" на гэтым Сьвеце,у якога ёсць любімая цацка - мовачка родная,
і нікому не кажу каб усе "гулялі з маёй цацкай".
Давайце,пачакаем крыху,гадкоў так 50,ці 100 і паглядзім,як будуць казаць пра мяне нашчадкі - ці праклінаць,ці добрым словам успамінаць...
Бо ўсё,што я магу ЗАРАЗ, гэта пісать так,як магу,аб тым,як жыве зараз Беларусь.
Дзякую за шчапяцільны інтарэс да маёй простай,як бульба,асобе.
Алег Буйніцкі.
Шаноўны спадар Алег! Пры ўсіх маіх добрых да Вас пачуццях, не магу спакойна глядзець на тое, што Вы робіце з мовай. Калі не хапае адукацыі, ведаў, дык навошта памнажаць непісменнасць? Тое, што Вы называеце "простай народнай гаворкай" - гэта нават не дыялект, а трасянка, неўнармаваная, касабокая і немілагучная. Навошта Вы вяртаеце беларускую мову ў часы Багушэвіча, калі яна яшчэ не мела свайго строя? Што, ізноў праходзіць стогадовы шлях і ўнармоўваць Вашую г.зв. "народную мову"? Ці гэтакая трасянка накарысць беларускаму народу і яго культуры? Ці адкідваннем таго, што на працягу стагоддзя зрабілі людзі, разумнейшыя за нас з Вамі і, пэўна, больш патрыятычныя, Вы не працуеце для манкуртаў і здраднікаў?
Можа, нажыла сабе ворага і атрымаю ад Вас мянушкі і папрокі, але маўчаць больш не магу.
Таму што слова "філёсаф" паходзіць ад "а фулі мне Ваша мудрота?" ;) Жарт.
Мне, чамусьці, такое напісанне слова "філосаф" бліжэй. Скажу нават, што больш іскравае і мілагучнае!
Чыста на слух: што што такое "філосаф"? - Бумс! А "філёсаф"? - А філёсаф, гэта прам Ё-п-р-с-т!
...неяк дурыкавата выражана,выбачай,ЗьміцеР,як быццам сваё левае вуха ты захацеў пачасаць правай нагой свайго суседа...
Пры чым тут жаданне,каб насельніцтва наша Народам станавілася праз Мову сваю, да Лукашэнкі,які не размаўляў і не рамаўляе "літаратурна" (гэта так) ні па беларуску (зусім не рамаўляе), ні па руску. Ён па руску "гакае",што зусім не беларуская мова, а наша месцячковая "жарганізма".
Ты пішаш: ". Ваш прэзідэнт таксама на "народнай мове" размаўляе."
"ваш" -гэта ў якім сэнсе? Да мяне асабіста звяртаешся? Дык я яго сабе аніводзін раз не выбіраў.
прэзыдэнт? - усюды я пішу гэта слова па адносінам да вышэйупамянутага тыпа у выглядзе: "прэзыдэнт",альбо "шурык-пан",альбо проста "шурык".альбо "велічайшы памешчык Яўропы".
І апошняе. Ніколі шурык на "народнай мове" не размаўляў. На сярмяжцы таксама,бо па праўдзе кажучы, сярмяжка гэта БЕЛАрускі Сцёб!
і бачу,Зьміцер,што замест размовы аб распаўсюджванні Беларускай мовы цераз цікавасць размоў, ты пакаціўся у нейкую канаву.
Твае словы?- "Тады, спадар Алег, грэх скардзіцца на Лукашэнку." Твае.
А з чаго ты іх напісаў? Калі я Табе скардзіўся на Лукашэнку?
Якім жа патрэбна быць ідыётам каб скардзіцца на злодзея-ідыёта...
Адзіны раз,у 2011 годзе я напісаў Верш "Роднай мовы нямы",але там ПРА МОВУ на КРАіНЕ! і пра "клятву" "прэзыдэнта" у час інагурацыі на Канстытуцыі,калі Ён зноў брэша народу Беларусі...
***
Роднай мовы няма :
ў міныстэрствах, спалкомах,
і ў любых установах уладных...
Анідзе ў Беларусі ...
Нават пан-"прэзыдэнт" –
па Расейскі нам Хлусіць!
Яшчэ: "адносіцца" - моўная памылка. Гэтае слова азначае прыналежнасць. Слушна ў гэтым кантэксце будзе "ставіцца".
Анекдот ёсць пра гэтыя дзеясловы: на пытанне "як Вы адносіцеся да п..расаў?" трэба адказваць "не належу", бо слушнае пытанне - "як Вы ставіцеся да п..расаў?".
Зьміцер,каб я да цябе дрэнна адносіўся,дык з чаго? Так і да мовы сваёй адношусь..
Не разумею сэнса "літаратурная мова"... Слова літаратура разумею. Калі па слоўніку... возьмем,напрыклад,слоўнік С.И.Ожегова:стр.263."литературный язык - обработанная форма общенародного языка,обладающая письменно закреплёнными нормами."
"литературщина" - дурной художественный вкус,выражающийся в вычурности стиля и отсутствии простоты в языке.".
Вось,бачыш,спачатку - агульнанародная мова,а потым ўжо ў абработцы акадэмікаў.
А яны у народа спачатку вучыліся мове,сучасныя акадэмікі...
Ведаеш,Зьміцер,па-Вялікаму,па-Акадэмічнаму,ты - правы!
Але Бяда на Краіне нашай...
Стагоддзямі знічтажалі мову нашу...
І што б з Ёй сталася,каб не Народ Наш,які пляваць хацеў на Начальцтва,і размаўляў па свойму. Таму і не згінула Яна - Мова Наша.
І многа ты,Зьміцер,чуеш мовы Нашай у асяроддзі?
Таму пісаў сцябаючыся,і дАлей Так пісаць буду,бо не Класыкам-Паэтам сябе выгадоўваю, а жыхаром свайго края хачу быць,і хачу каб размаўлялі людзі на Роднай Мове,не саромеючыся,што,маўляў,"не літаратурна". Вашу маму! А што! Насельніцтва наша размаўляе на Літаратурнай Рускай Мове? Шыш бяз мака! І рускую мову дрэнненька ведаюць і дрэнненька пішуць на ёй...
Мова павінна быць цікавай,таму рады,калі хто "вылазіць з літаратурных памперсаў" ды й бегае па вуліцам горада "Вершы.ру" у чым маці нарадзіла! Мы - ТУТ - павінны БЫЦЬ усе СВАіМі -сваякамі,значыцца.
Давайце спачатку рассмакуем Нашу Мову,згатуем ежу духоўную Народную,а потым і будзе пакрыху выпэндрывацца і падчышчаць саміх сябе,і прыйдзем к Перамозе Беларускага Снабізма. Ура,таварышы хвілолагі і ахадэмікі.
Калі ласка пачытай маё "Пісьмо да акадэмікаў.Курыца,ці яйка?".
З павагай за натугі па чыстаце БЕЛАарыйскай расы".Хайль...
Навошта літаратурную мову змешваць са смеццем? Наша мова й так ледзве жывая, а Вы, Алег, з Васілём яе жывой у труну "дзеравенскімі" словамі, моўнымі ды арфаграфічнымі памылкамі заганяеце.