Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!
Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!
Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.
Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!
Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!
Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды –
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!
2.01.2012
Вельмi мiлагучны, ёмкi i
Вельмi мiлагучны, ёмкi i цудоуны верш. Вялiкi дзякуй!
Шчырае Вам дзякуй за цудоўны
Шчырае Вам дзякуй за цудоўны верш. Вы супер!!
прыгожа
прыгожа
Дзякуй за добрыя словы.
Дзякуй за добрыя словы.
Найлепшы верш на роднай мове
Найлепшы верш на роднай мове каб павіншаваць сваіх калег і родных з Новым годам.
Дзякуй Вам Таццяна!
Дзякуй!
Дзякуй!
Проста і сардэчна...Вялікі
Проста і сардэчна...Вялікі дзякуй!
Цудоўна! Прачытаю на
Цудоўна! Прачытаю на Навагоднім карпаратыве.
Дзякуй. Прыгожы, добры
Дзякуй. Прыгожы, добры верш...
Верш супер!
Верш супер!
Дзякую аўтару і ўладальнікам
Дзякую аўтару і ўладальнікам сайта за прыгожае віншаванне!
Сумна бачыць дзікунскія ваментарыі непісьменных,нявыхаваных ваяўнічых дылетантаў