|
|
Апошнія вершы
Жанчына- вечная блудніца,
У гэтым ёсць віна яе,
І ўжо хаваем пад спадніцы
Мы ногі годныя свае.
Як жа ні молімся старанна
Учынкі грэшныя адвесці,
У кожнай з нас жыве загана,
З кім-небудзь каб той яблык з’есці.
І тады кажуць: “Не ад Бога”,
І тады мовяць:”Гэта змей”…
Ды лёсам выбрана дарога,
Як хочаш, гэта разумей.
Маленькая дзяўчынка аднойчы запытала
У п'янага радзіцеля: "У чым жа сэнс жыцця?"
І бацька спрабаваў ёй адказаць. Ды мала
было дзяўчынке гэтага... І бацька збіў дзіця.
Не лезь маскоўская брыдота
Да нашай пуні, агарода!
І вось нарэшце Віскулі
І адчапілісь маскалі.
Доўгачаканая свабода
Для беларускага народа.
І атрымалі мы тады
Адтэрміноўку: тры гады.
Прыйшоў да ўлады пан Лука
І перамог ён Пазьняка.
З Барысам падпісаў хаўрус
І не адбыўся ледзь аншлюс.
Зянон у Амэрыцы схаваўся
Савет Вярхоўны разагнаўся.
Паэта кінулі за краты
Ды жорстка зьбіты дэпутаты.
- Аднойчы прэзыдэнт Абама...
- Пайшлі хутчэй, паблізу крама!
- А вось калі Качынскі Лех...
- Не выпіць сёння будзе грэх.
- Я ўзгадаў як Міттэран...
- Патрэбна сёння ў драбадан!
- Закон той потым Сарказі...
-Давай ідзі, не тармазі!
-А чуў у Егіпце навіна...
-Узяць патрэбна шчэ віна.
-А туркі усе свае ракеты...
І не забыць пра цыгарэты.
-У Карэі чуў якое ліха?
-Дастаў мяне як доктар псіха!
Прысвячэнне аўтару "Васіль Злы".
Хажу па Менску
і бачу дзетак:
сучасных "Рамэа",
сучасных "Джульетак".
Размовы між імі, ня Шакспіраўскі склад -
а ўсё выражаючы "Бэ-Мэ-Мэчны" мат.
Вочы закрыеш,
здаецца навокал козы, й казлы...
Васіль,ты напішаш,
палепей Шакспіра.
Класык узрастае - Васілій ЗЛЫ!
18.05.2012г.
Яшчэ схіляецца ў журбе
Надзея блізкіх і гаротных,
Яшчэ не кожны сам сабе
Сказаў аб страшным, беззваротным,
А ўжо над ім шуміць трава,
Плыве размытай акварэллю...
Якія вусны цалаваў!
Якія зоры адгарэлі!..
Тату
Сабака завыў працяжна
У цемрыве чорнай ночы.
Паветра – нібыта сажа,
Не бачаць нічога вочы.
Не спіцца і не сядзіцца,
Як быццам з магнітам дзверы,
Пакрочыць бы ў ноч з бальніцы:
Залечаць зусім тут нервы!
Пакрапвае дождж па шыбах,
Нябачны, нямы, халодны,
I здасца, што хмары-глыбы
Па небе плывуць п
Чытайце навіны!..
Бяжыць
бязлюднаю вуліцай
вецер з газетай.
Ашукаўся стары верабей на мякіне...
Думаў — ласкам і ўцехам ня будзе канца.
А цяпер паціхеньку, па кропельцы гіне,
Каб мянушкі займець — слепака і глушца.
Твар у зморшчынах, чуб пасівелы, злыселы
Пастаянна талдычаць яму, што сьпярша
Не жанчыны ўцякаюць, а ўласнае цела...
Не бядуй, верабей! Засталася душа...
Чытаю "Новую зямлю"
І думу думаю адну:
Якой душа павінна быць,
Каб так свой родный край любіць?
Каб так прыгожа, маляўніча,
Прыроды апісаць аблічча.
Яе палі, яе курганы,
і ветру подых апантаны
У той спякотны летні дзень,
Калі сам ходзіш, нібы цень.
І каб заўважыць і пачуць,
Як людзі простыя жывуць.
Каб іх патрэбы зразумець,
Ды ў той паэме ўсе апець.
У кантэксце бачу я адказы,
Ты чакала прынца
на белым кані.
Гэта быў прынцып!
Адзін на дваіх.
Ты чакала яго,
а ён - цябе.
Ён сэрца твайго
Бубновы Валет.
А ты, безумоўна,
яго Дама Пік...
Ты - дура бязмозглая,
а ён - пэўна! - псіх.
Усё жыццё – ў перажываннях
ды і роспачах ...
Усё жыццё - ў скрыжаваннях,
ды й на ростанях ...
…ў дзяцінстве даўнім
бег басы да рэчкі,
і хлюпаў носам, бо хацелась плакаць ...
за нешта маці лупцанула недарэчна,
мо і за справу,...
Але ж малому гэта спрэчна ...
таму і бег да рэчкі - небарака ...
Было там месца – самае дзіцячае -
на самым крутагору,
над ляшчынамі,
дзе можна было збавіцца ад плачу,
Яе не ўратавалі
Памерла нехрышчонай
У лесе пахавалі
Пад елкаю зялёнай...
Ды месяц як узыйдзе
Дзяўчыначка прачнецца,
У дом бацькоўскі прыйдзе
Крыві людской нап'ецца.
Нікога не шкадуе
І не пазнае маці
Пачварына лютуе
І кроў цячэ па хаце.
Гуляе вупырыца:
Заходзіць у кожны дом,
Губамі прытуліцца
І п'е жыццё як кроў.
І вось яна аднойчы
Зайшла і да мяне
Не стаў чытаць я "Ойчы"
Бо бачыў гэта ў сьне.
Дзень Народзін канібала
А вось ежы досыць мала!
Плачуць, плачуць яго дзеткі:
"У супе косці ды шкарпэткі!
Тата, тата, хочам жэрці!
Мы галодныя як чэрці!"
"Ціха, вы, канібалята!
Будзе і у нас тут сьвята!"
І пакрочыў бацька ў лес.
Хутка ён бамжа прынес.
"Тата, тата, ён сьмярдючы!"
"Будзе боршч зато пахучы!
Для прыправы гэта толькі.
Вось, падсыпце, дзеці, солькі!"
Сам далей пайшоў шукаць
Палаяўся філёсаф
са сваею дзеўкай,
пайшоў напіўся з гора
самробнаю гарэлкай.
I ў спіртОвым духе,
не правячы нагамі
натрапіў на карову.
ВЯЛIКУЮ. З рагаМі.
Карова мірна ела
валошкі і рамонкі.
Філёсаф загарэўся
наліць ёй самагонкі.
Ды "не" - мычыць карова,
матае галавою.
Ну што з табой рабіці?
Не п'еш? і чорт з табою!
I сонца ціха грэла,
і мухі ледзь ззужалі.
Філёсаф і карова
стамлёныя ляжалі.
Ну, як твой кот ?
Ці лашчыць ён цябе
Ад вечару да самага да рання ?
Ці расказаў яму ты пра мяне ,
Пра наша непазбежнае спатканне ?
Ты гаварыў –
Высокай ён пароды,
І нейкай невымоўнае красы.
Не ведаю, ці з той жа я нагоды
Пафарбавала сёння валасы…
Жыў-быў дзівак.
Лічыў на небе зоры.
Збіраў, як скарбы кропелькі дажджу.
Жыццё прымаў, як ціхую пакору.
Не пераходзіў совесці мяжу.
Пагляд яго –заўсёды у бясконцасць,
Дзе дух жывы, самотна адлятаў…
Жыць ён не мог без неба і без сонца,
На нешта іншае увагі не звяртаў.
Шукаў ён сэнс у кожным слове божым,
За кніжкамі праводзіў вольны час.
Калі пайду , дзвярэй не зачыняй,
Бо, можа стацца,будзеш мець патрэбу.
А, можа, без мяне і рай - не рай,
Без сонейка самотна нават небу.
Яшчэ ты расчыні сваё акно -
Я птушкай на яго спачыць прысяду.
У садзе тваім белым да відно
Спяваць я табе буду серэнады.
Калі пайду, дзвярэй не зачыняй,
Душу не зачыняй сваю, не трэба,
Бывае, што агортвае адчай –
Я дыханнем сваім аднойчы
Тваіх вуснаў крануцца мару
Пасярод звар’яцелай ночы
На ускрайку бязмежнай хмары
Я вільготнасць твайго пагляду
Вып’ю ўсю да апошняй кроплі
Пад чароўнай ночы прыглядам
Я дрыжаць буду свечкай крохкай
Даставаць будуць пальцы гукі
З незнаёмых вяршыняў свету
У сімфоніі мае рукі
Уладкуюць сугуччы гэты
І калі мой анёл тужлівы
Я магу у табе растварыцца,
Зліцца з вірнай, гарачай крывёю,
Чысцінёй незямной наталіцца,
Як бальзамам гаіцца табою.
Толькі доўжыцца смага бясконца,
На душы то трывожна, то пуста.
Застаецца запаленым сонцам
Цалаваць твае спелыя вусны.
07.05.2012.
Табе — пракляцце, і табе — хвала,
Табе — вар’яцтва і цвярозы розум,
А ты ўсё тая ж — як вякоў імгла,
Як летуценнай будучыні роздым.
Жыццё і смерць — і паміж імі ты:
Імгненне шчасця і сусветны холад.
Яшчэ ніхто — ні грэшнік, ні святы
Не разарваў твайго сакрэту кола.
Шпурнеш у пекла ці адкрыеш рай —
Тваё каханне таямніцай будзе,
Як той, нікім не разгаданы, край,
О, як усе загаварылі!
Як быццам клапан хто адкрыў...
А што канкрэтна мы зрабілі,
Каб гэты свет святлейшым быў?
У грудзі б'юць сябе без жалю,
«Перабудуемся!» – крычаць
Энтузіясты, што крычалі
Зусім нядаўна: «Не пушчаць!»
Яны, як флюгеры пад ветрам,
Старанна круцяцца й цяпер,
А мы глядзім і не дапетрым:
«Калі ж іх возьмуць за каўнер?»
А хто іх возьме?.. Мы ж прывыклі,
Чыстае неба.
Паміж гарамі
нацягвае шнур самалёт –
каб сушыць аблокі?
Адамава племя, як трапіў сюды,
Шаную ўвесь час чын па чыну,
Я нават уславіў жанчыны сьляды,
Ды, Божа, ратуй нас ад страшнай бяды
Пра нешта спрачацца з жанчынай.
Спрачацца з жанчынай — нібы піць віно,
Уляжаш — ня выпусьціць зельле.
Тады назаўжды застаецца адно:
Глядзець без супынку старое кіно,
Хадзіць па жыцьці, як з пахмельля.
З ёй лясы тачыць можна месяц і год,
?Травень завітаў да нас у госьці,
Водар закаханасьці прынёс.
Кожны для сябе тут знойдзе штосьці,
Мары ўсе, адказы ці свой лёс.
Прынясе ён смагу незямную,
Па пачуцьцю,што дае нам жыць.
Подых твой каля сябе адчую,
Травень дапаможа не астыць.
Расту з іспадчыны, каб напаткаць нясьмерць,
гляджу навыварат, гарнуся да Стажар.
Стажаруся вакол адвечнай бліскавіцы –
каб восьсю стаць самым у зор'я крутаверць
і слухаць трэцім вухам споведзь крыцы.
Няхай абудзіцца ўва мне мудрэц-маўчар,
што выпее знацьцё Таго з клінопісу ігліцы.
Як бог-нямко, што мовіць дзесяцьма,
зачышчу голас свой ад пустазельля сну –
у кожным слове высьмягну канечнасьць.
Надвор'е рознае бывае.
Па розных месцах і краях.
Адное толькі, што не мае,
дык гэта добрага ў славах.
Было цяплей, хай быў бы дожджык,
няма і снегу, замяло,
не дазваляець, мая сочыць,
а калі добра – вось, прайшло.
Сяргей Бадроў ужо ня знойдзе.
Яго знайшлі ўжо пад зямлёй.
Ён так няшчадна мовіў – хопіць!
І мала так казаў сваёй.
Плыве над садам дух мядовы
Дзе тыя фарбы, словы ўзяць?--
Не хопіць колераў і мовы,
Каб водар спелы перадаць.
Прыйду у сад, на ранку, босы
І буду слухаць і глядзець,
Як над ападам уюцца восы
і ўспомню той счаслівы дзень:-
Калі пад яблыняй, на лісці,
Ад спёкі летняе руды
Салодка спаў,як у калысцы,
Не знаўшы гора і бяды.
Каціла сонейка з-за горкі
І недзе ўверсе, між галін,
На беразе недзе,
дзе?
дзе ж?
сяЖу...
а можа сяДЖу...
Рыбу вужУ,
а можа вУЖу? ...вуДЖУ?
не клюе...
ну,не клюе ж...
сяЖу… сяДЖу...
без надзЁж… ці надзЕж...
сьлёзы - ня лью.
Рака - не мора,
а я - не шалёны,
навошта рабіць рачулку салёнаю –
рыбкам на гора…
СяДЖу… сяЖу…
Мову сваю – душУ…
(Ах,маці тваю-маю…).
Душа мая
побач з тваёй
на масту стаіць…
Анёльчык над намі плача –
дожджык лье…
Крычу!
Ля сцен блакітнай царквы,
Стаю пахіліўшы чало.
Ніяк не магу адказать,
Сюды што мяне прывяло.
У сэрдцы вар голы кіпіць,
Нясцерпная горач у душы.
Бяды давялося папіць,
У неба ўзднялісь крыжы.
Крыжы блакітнай царквы,
Імкнуцца аблокі прадкнуць.
Баюся падняць галавы,
Малітвы па вуснах бягуць.
З маленства сюды прыхадзіў,
А зараз закінуў зусім.
Пра Бога я не забыў,
Схілю галаву перад Ім.
|