Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясна

Яшчэ не ацэнена

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.

Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя,
Сёння усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі,
Свішча салоўка, і дзяцел клюе.

Поле травіцаю сочнай адзелася,
Выйшла скацінка і дружна скубе,
Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю
Хадзіць навокал ды йграе сабе.

Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!
Выйграй з вясною і долечку мне;
З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!



Вельмi добры верш.

Вельмi добры верш.

клас мне очень понравился это

клас мне очень понравился это произвидение!!!

пасибушки большие

пасибушки большие

класс

класс

Мне спадабаўся верш, якое

Мне спадабаўся верш, якое напісаў Янка Купала, завецца "Вясна".таму я пішу пра яго водгук.
мне спадабалася, то як, пісьменнік апісвае пироду, увесь свет ажывае.УСЁ вакол
цешыцца абуджэнню. Гэта ён перадае словамі "Больш не мерзне
душа ніводная". Усё шчаслівыя ад таго, што сышлі сцюжы, маразы, завеі.рэкі плывуць
і бурляць, рыбкі скачуць і купаюцца, пушчы песні спяваюць свае, поле пакрылася зялёнай
травой, жывёлы шпацыруюць на вуліцы, а пастух на жалейцы гуляе. Апошнія радкі вельмі
мне спадабаліся: " Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вяселая!
Выйграй з вясною і долечку мне;
З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасці, грай аб вясне! ".

согласен

согласен

Про весну на белорусской мове

Про весну на белорусской мове