Засняжыла наваколле...
Не відаць шляхоў, дарог...
Колькі ў белі гэтай болю,
Веры ў лепшае, трывог!
Колькі згубленых сумленняў,
Неспадзеваных ахвяр!
Колькі веры на спасенне
Лёс страсае с снежных хмар!
Вецер колкі рве ўспаміны -
Сум, вяселлі, смерці жах…
Ты адзін на полі мінным
Йдзеш да снегу па крыжах.
Кожны крыж - жыцця імгненне,
Кожны крок наперад - шах,
На далонях летуценняў
Чорна-белых клетак шлях.
Засняжыла наваколле...
Сціхла бура, снег - радном…
Толькі боль з грудзей на волю
Вырываецца, як гром...
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2022
Свидетельство о публикации №122011705350
Супер! Вельмі спадабаўся верш
Супер! Вельмі спадабаўся верш
Добры верш на беларускай
Добры верш на беларускай "трасянцы".