Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Аляксея Пысіна

Pysin.jpg

Нарадзіўся 22 сакавіка 1920 года ў вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1937 —1939). З другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Бельскай раённай газеты на Беласточчыну. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1958). Да Вялікай Айчыннай вайны і некаторы час пасля яе працаваў у раённых газетах, а з 1958 года ў рэдакцыі газеты «Магілёўская праўда». У 1974-1981 гг. - сакратар Магілеўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. Сябра СП СССР з 1950 г.

Першыя вершы паэта з'явіліся ў друку ў 1938 годзе (газета «Чырвоная змена»). Выдаў кнігі паэзіі «Наш дзень» (1951), «Сіні ранак» (1959), «Сонечная паводка» (1962), «Мае мерыдыяны» (1965), «Твае далоні» (1967), «Пойма» (1968), «Да людзей ідучы» (1972), «Вярбовы мост» (1974), «Вершы» (1976), «Ёсць на свеце мой алень» (1978), «Палёт» (1982), «Яшчэ не скончана дарога» (1983). У 1980 і ў 1989 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў «Матылёчкі-матылі» (1962), «Вясёлка над плёсам» (1964), «Кавылёк» (1966), паэму «Дзяўчынка Марыям» (1970), кнігі вершаў і паэм «Колькі сонцаў!» (1979), «Аляксей, Дзяніс, Алёнка» (1984). Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў «Бярозка ля кожных варот» (1972).

Пераклаў на беларускую мову «Маабіцкі сшытак» М. Джаліля (з С. Гаўрусёвым, 1975), зборнік вершаў М. Ханінава «Жураўлі над стэпам» (1977).

За кнігу лірыкі «Твае далоні» у 1968 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы. Заслужаны работнік культуры БССР (1980).