Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Эдуарда Акуліна

Нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. З 1979 па 1984 год — студэнт гісторыка-філалагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага універсітэта. З 1984 па 1990 год настаўнічаў у Дуброўскай васьмігодцы Рэчыцкага раёна. Адначасова завочна вучыўся ў аспірантуры Інстытута Літаратуры НАН Беларусі. Пасля яе заканчэння ў 1990 годзе пераязджае на сталае месца жыхарства ў Мінск, дзе на працягу адзінаццаці гадоў (1990-2001 гг.) працаваў загадчыкам філіяла Літаратурнага музея М. Багдановіча „Беларуская хатка”. Цягам 1992 года з’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара часопіса „Першацвет”. З 2001 года пераходзіць на працу загадчыка аддзела паэзіі часопіса „Полымя”.

Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам трэба лічыць публікацыю 1979 года ў часопісе „Бярозка”, дзе быў надрукаваны ягоны верш „Бесядзь”. Уваходзінамі ў літаратуру з’яўляецца кніга вершаў „Лес дзённага асвятлення”, што змешчана ў калектыўным зборніку паэзіі „Лагодны промень раніцы” (1988 г.). У 1990 годзе выдае новы зборнік вершаў пад назвай „Пяшчота ліўня”. Выхад гэтых дзвюх кніг і стаў падставай прыняцця Э. Акуліна ў 1992 годзе у Саюз беларускіх пісьменнікаў, дзе з 2001 па 2007 г.г. узначальваў секцыю паэзіі СБП.

За апошнія гады паэт выдаў кнігу вершаў „Крыло анёла” (1995 г.), паэтычную містэрыю „На Каляды” (1996 г.), дзіцячую кнігу (пераклад з нямецкай мовы) „Маленькае Я — гэта Я” (1996 г.), зборнікі вершаў „Радно” (2000 г.) і „Непрычалены човен” (2005 г.).

akulin.jpg