Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Максіма Лужаніна

Нарадзіўся 20 кастрычніка (2 лістапада па ст. ст.) 1909 года ў вёсцы Прусы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці). Сапраўднае імя - Аляксандр Амвросьевіч Каратай.

У 1924—1928 гг. вучыўся ў Мінскім Белпедтэхнікуме. У 1928—1931 гг. вучыўся ў БДУ. З 1931 г. працаваў у часопісе «Узвышша» і на Беларускім радыё. Арыштаваны ДПУ БССР 15 сакавіка 1933 г. у Мінску па справе «Беларускай народнай грамады». Асобай нарадай пры НКВД 10 жнівеня 1933 г. як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» асуджаны да 2 гадоў ссылкі. Адпраўлены ў ссылку ў Марыінск Кемераўскай вобласці, праз некалькі месяцаў быў вызвалены і вярнуўся дадому. У 1935—1941 гг. рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванні ў Маскве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце. З 1944 г. загадчык аддзела культуры газеты «Звязда», адказны сакратар часопіса «Вожык». Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР у 1956 г. З 1959 г. член сцэнарнай калегіі, у 1967—1972 гг.галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм».

Публікавацца пачаў у 1925 г. Першая кніга вершаў «Крокі» выйшла ў 1928 г. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Паўлінка» (1951), «Народны паэт» (1952), «Першыя выпрабаванні» (1960), «Запомні гэты дзень» (1967, разам з А. Куляшовым). На беларускую мову пераклаў асобныя творы А. Грыбаедава, М. Гогаля, А. Радзішчава, А. Пушкіна, У. Маякоўскага, А. Міцкевіча, У. Сыракомлі.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1969), заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1975).

Luzhanin.jpg