Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Наталлі Арсенневай

Нарадзілася 20 верасня 1903 года ў Баку. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, у Віленскім універсітэце. Пасля верасня 1939 Наталля Арсеннева жыла ў Вілейцы, працавала ў абласной "Сялянскай газеце". Як жонка польскага афіцэра Францішка Кушаля была высланая ў 1940 г. у Казахстан, але вызвалена ў маі 1941 г. па хадайніцтве Максіма Танка ад Саюза пісьменнікаў. У акупіраваным Мінску супрацоўнічала з "Беларускай газетай". У 1944 эмігравала ў Германію, актыўна ўдзельнічала ў культурнай і асветніцкай дзейнасьці ў лагерах ДП, была выкладчыцай у Беларускай гімназіі ім. Я. Купалы, з 1949 жыла ў ЗША. Працавала ў эмігранцкай беларускай газеце "Беларус", на радыё "Свабода", у Беларускім інстытуце навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.

Напісала кнігі вершаў «Пад сінім небам» (1927, Вільня), «Сягоння» (1944), «Між берагамі» (1979, Нью-Ёрк). Напісала некалькі лібрэта да опер, займалася перакладамі.

arseneva.jpg