Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Сяргея Законнікава

Нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1969). Працаваў настаўнікам у Барысаўскім раёне, карэспандэнтам раённай газеты «Патрыёт» (г. п. Ушачы), сакратаром Ушацкага райкома камсамола, загадчыкам аддзела сельскай моладзі ў «Чырвонай змене», карэспандэнтам аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда». З 1978 года інструктар, а з 1979 — загадчык сектара мастадкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Доўгі час узначальваў рэдакцыйны калектыў часопіса «Полымя» (1986–2002). З 1990 – член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З вершамі выступае з 1963 года. Аўтар паэтычных зборнікаў «Рунь» (1970), «Бяседа» (1973), «Устань да сонца» (1976), «Пакуль жыве мая бяроза» (1981), «Вера, Надзея, Любоў» (1983), «Прысак часу» (1986), «Сутнасць» (1987), «Вечная далеч» (1987), «Заклінанне» (1991), «Святая воля» (1993), «У вочы вечнасці гляджу» (2000), «Лістам дарога запала» (2000), «Гэта мы» (2007), эсэістычна-публіцыстычных твораў «Беларускае сэрца» (1993), падарожных нарысаў «Вячэра пад райскім дрэвам» (1993).

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалём, ордэнам Украіны «За заслугі» III ступені (2006), ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За кнігу лірыкі «Пакуль жыве мая бяроза» ўдастоены звання лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1992) за кнігу «Заклінанне». У Польшчы уганараваны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Вітольда Гулевіча (1996) за кнігу «Чорны конь Апакаліпсісу». На Украіне С. Законнікаву прысуджана Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады за цыкл вершаў «Жыві, Украіна!» (1997).

zakonnikou.jpg