Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Юркі Голуба

Golub.jpg
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1970) працаваў рэдактарам на Гарадзенскай студыі тэлебачання. З 1978 г. - загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда», з 1979 г. - загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гарадзенскага абласнога тэлерадыё. Сябра СП СССР з 1971 г. Друкавацца пачаў у раённым друку ў 1963 г., у рэспубліканскім - у 1965 г. Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989). Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986).Womens Footwear Online