Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Біяграфія Зінаіды Дудзюк

Нарадзілася 29 сакавіка 1950 года у вёсцы Слабодка Браслаўскага раёна. У 1959 г. бацькі Зінаіды пераехалі ў Белазёрск на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. У Берасці скончыла тэхнічную навучальню будаўнікоў (1970). Працавала чарцёжніцай, тэхнікам, інжынерам інстытута «Брэст-грамадзянпраект», адначасова вучылася ў Берасцейскім інжынерна-будаўнічым інстытуце на вячэрнім факультэце (скончыла ў 1977). Працавала інжынерам на Бярозаўскай ДРЭС, метадыстам Бярозаўскага бюро экскурсій і падарожжаў. З 1983 года - карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады.

Першы верш надрукавала ў 1967 годзе ў Бярозаўскай раённай газеце, рэдактар якой чула і зацікаўлена ставіўся да паэтычных спроб маладога таленту. З 1974 г. выступае ў абласным і рэспубліканскім друку.

У 1983 г. выдавецтва “Мастацкая літаратура” выдала зборнік “Праводзіны птушак”. Аўтар зборніка паэзіі «Абрысы лета» (1988). Выступае таксама як драматург. Піша вершы і казкі для дзяцей. Напісала п'есу для лялечных тэатраў «Канёк-гарбунёк» (паводле аднайменнай казкі П. Яршова, 1984, калектыўны зборнік «Крынічка»), аднаактоўку «У абдымках вятроў» (1985), радыёп'есу «Дудка-самагудка» (пастаўлена ў 1989). У часопісах “Полымя” і “Маладосць” былі надрукаваны яе аповесці “Славянскія князі”, “Пакаранне для Ноны”, раманы “Кола Сварога”, “Вялісіты”, “Архірэевы скарбы”.

Пераклала на беларускую мову п'есу Т. Амосавай і І. Пятровай «Славутае качаня Цім» (пастаўлена ў 1990).

Duduk_ZI.jpg