Дні карацеюць — над точваюць
ночы.
Цень неадступнага
сьледам бяжыць.
А зазірнеш у адданыя вочы —
Гэтак нясьцерпна захочацца жыць.
Нашая радасьць —
з сумненьняў і болю
Час,
нібы конік,
вушамі стрыжэ..
Пэўна,
ёсьць нейкая мудрая воля,
Нехта цябе і мяне беражэ.