Ачышчаюць агонь і вада...
Мо таму напрадвесні спрадвеку
Ручаёў гаманкіх чарада
Разлівае блакітныя рэкі?..
А згудзе ў векавечнай красе,
Адсвяткуе паводка весне,
Сіні дым, як туман, паўзе
З агародаў, садоў, узлессяў?..
А пасля — гаспадараць гракі,
Грунт рыдлёўка руплівая верне,
I злятае з цёплай рукі
Найчысцейшым сумленнем зерне?..
Сню я Шчары завабную даль,
У купальскіх кастрах азерцы, —
Нат прыснёныя, мые здаецца,
Ачышчаюць агонь і вада!..