Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Адгукніцеся,беларусы!"

Сярэдняя: 4.6 (16 галасоў)

"Адгукніцеся,беларусы!"
Адгукніцеся,беларусы
Дзе падзеліся,не відаць..
Адкажыцеся ад спакусы
З чужых плеч на свае адзяваць
Хіба горшыя мы за народы
Хіба сорамна нам за бацькоў?
Дык чаму тут чужыя ўсходы
Глушаць зерне,што з нашых палеў?
Не змаглі,ні паны,ні падпанкі
Знішчыць мову,як знішчылі мы
І расцем,як у лесе паганкі
Як чужынцы,на роднай зямлі
Хай устануць,спытаюць нас продкі
Як змаглі,як сцярпелі мы здзек
Як згубілі,за час той кароткі
Што яны бераглі ўвесь век..
Адгукніцеся,беларусы!
Ваша сіла ад роднай зямлі
Не паддайцеся на спакусы
Забыць род свой,свае карані..