Адна іх маці радзіла — Грэла сваім бяссоннем. Адна іх зямля насіла, Адно ім свяціла сонца. Адно ім свяціла сонца! Адна гадавала хата: Адзін узяў меч абаронцы, Другі ўзяў сякеру ката.