Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адцвіло, адгуло наша лета...

Сярэдняя: 5 (14 галасоў)

Адцвіло, адгуло наша лета…
Ды не пра гэта мой верш.
З кім жа ты, любая, дзе ты? —
Вось што рве душу найперш…
Хто табе слоў пазалоту
Сыпле, і ты што "пяеш"?..
Сэрца наскрозь працінае самота,
Лезе самота і ў верш…
Слодыч кахання і горыч падману —
Вось з чым жыць мушу цяпер...
Што мне зажывіць шчымлівую рану —
Новы, самотай навеяны, верш?..