Гадзіннік адлічвае года імгненні астатнія.
Яшчэ пяць хвілін — і куранты дванаццаць праб'юць.
І, келіх шампанскага ўзняўшы, на міскі салатныя
увагу звярне навагодне настроены "людзь".
Ялiнка міргне — і запахне хурмой, мандарынамі,
і шчасця вазок пажадаем адзін аднаму...
А ў гэтую ж ноч (ці не ў нас, абыякаў, за спінамі?)
пачвара-вайна вычвараецца: "Свет узарву!"
Ратуюцца дзеткi ў падвалах ад смерці — не вынайсці.
Ўчарнелыя мамкі хаваюць сыночкаў-салдат....
О, як нам усiм не хапае любові і літасці!
I мудрасцi, каб супынiць ашалелы набат.
Стаіць на парозе Наступны — ужо дзевятнаццаты.
Не ведае нават, заходзіць, як звыкла, ці не.
Паклічам яго развiтацца з былым, васямнаццатым.
І скажам рашуча: "Не быць — аніякай! — вайне!"
Хай мірнае неба — усюль! — расцвітае світанкамі!
Хай дзецi смяюцца і... сонца, зірнуўшы на іх!
Хай ветрыка хвалi люляюць зямлю калыханкамi!
І будзе ў нас радасць — адзінае шчасце — на ўсіх.
20.12.2018