Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аматар?

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Дзіва-дзіўнае: «Аматар!..» —
Кажуць мне, але — чаго?
Роднай мовы ў роднай хаце (!?)
Здзек, насмешка — ды ўсяго!

Беларусам нарадзіўся,
з беларусаў род мой весь…
Ах, мой Бог!.. Як свет змяніўся:
з словам матчыным — не лезь!?

Нікуды не прысь, не сунься.
Па маскальску ж трэба цяць…
Быццам я — не ў Беларусі,
дзесьці ў Волагдзе, птамаць!..