Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошні паварот..( памяці мамы)

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Апошні паварот...(памяці мамы)
******************************
За паваротам паварот -
Імгненна хуткасць нарастае...
...Стаю ля маміных варот
І ўспаміны ў кош збіраю...

Ля студні вёдры і тазы,
Над ганкам гронкі вінаграду.
Я несла колькі год сюды
Сваю ўсмешку, боль і радасць...

А мама лашчыла мяне,
Узамен нічога не прасіла.
Яна наяве і ў сне
Пяшчотай сэрца мне гаіла.

Нібы прыліпла да варот,
У вокны пазіраю моўчкі.
...Апошні мамін паварот...
І зноў на мокрым месцы вочы...

За хатай хлеў і варыўня,
Заснуў Малыш ля пуні ў будцы.
Цяжкія ногі, не падняць,
Не маю сілы зварухнуцца...
30,31.07 - 2014 г.