Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошнія словы Ніла Гілевіча

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Чароўнай мелодыяй сэрца жыве,
Душа пачынае спяваць,
Фантазія ў небе павольна плыве,
Пачуцці высока ляцяць
Эмоцыі шлях пракладаюць,
Учынкі апоўдні маўчаць.
Я бачу, што людзі чакаюць
Таго, каго могуць кахаць.
Паслухайце ўсе, не жадайце
Такога, што можна згубіць.
Краіну бацькоў адшукайце
Спрабуйце яе бараніць...
Мне хочацца ў сэрцы пакінуць
Прыгожае збожжа ў палях.
Ніколі не дайце знікнуць,
Як цяжка не йшоў бы ваш шлях.