Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скрозь асенні ажур

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Ледзь увесну ажывае зямля,
ўваскрасае і душа – і жыве! –
ў захапленні ад карункаў галля –
філіграні у нябёс сіняве.

Ад шаптання завушніц-катышкоў
у завітых ветрам косках бяроз,
ад разборак навасёлаў-гракоў
за кватэры ў сакавіцкі мароз.

Ад паветры, што пяе, як крышталь,
пад рулады ручаёў і крыніц,
ад маланак, што асвечваюць даль
пад літаўры і там-там навальніц.

Надзіўлюся на вясны прыгажосць,
расчыню вятрам і сонцу акно –
і адчую мілату: "Шчасце есць!",
і празрэю: " Сапраўды! Вось яно!"

Вось яно – пад першым ліпкім лісцём!
Удыхну яго і зноў затужу:
Божа мілы, ці дазволіць жыццё
мне зірнуць і сркозь асенні ажур?

2.04.2014