Гарызонт сасоннікам расчэсвае Ветрам раскудлачаныя хмары, Залівае лістапад яшчэ свае Ўчора палымнелыя пажары. За акном ні проблеску, ні просіні, І не хутка, мабыць, праясніцца. Мне забыцца б у абдымках восені, А заплюшчу вочы - ява сніцца.