Калі кіроўца твой не Бог,
а грахаводніцтва пачвары,
асобы знак тваіх дарог –
таўро заганнасці на твары.
Жадлівасць цела і вачэй
і прыдарожнай славы пыха
агнём жадункавым пячэ
і накіроўвае на ліха.
Вільнеш налева – і у кювет,
рванешся ўправа – трапіш к чорту.
Пакуль аб'едзеш белы свет,
сагнеш у круг дугу аорты.
Не раз, не два, адчуўшы жах,
успомніш, кім ты быў калісьці.
Але жывым на ўсіх шляхах
заўсёды ёсць якоесь выйсце.
Калі ў аварыі шашу
пазначыць целам не жадаеш,
пільнуй, каму сваю душу
і руль машыны давяраеш.
8.05.2014