Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабіна лета

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Пара дажджоў ужо прайшла, То ў небе сінь, то просінь, А ў садзе вішня расцвіла, Хоць на двары і восень. Такая ў свеце прыгажосць - Магла і памыліцца. Ці ж вінавата маладосць, Калі вам радасць сніцца? Стаіць прыгожая яна, Нявеста - глянуць люба, А крыху воддаль ад акна З агніста-рыжым чубам У промнях сонца гожы клён Спыніўся каля плота. Мо для яе адзінай ён Прыбраўся ў пазалоту. Клін жураўліны, вышыня І сум і боль растання... Усё ў гэтым свеце мітусня Апроч кахання. NIKE AIR JORDAN