Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Байкава. Мроі

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)

Я пастаўлю тут свой зруб.
Зажыву
на пакатым узлеску.
Пасцялю
на стале абрус,
увесь затканы
пяшчотай пралескавай.

А навокал – жывы плот:
Лес Архіпаў глядзіць
улюблёна,
як схапіў прагна
Пронеў рот
струмень з Байкава
намалёны*.

Дзе сцяжынай віляе луг,
на змярканні
хадзіць мушу:
з дум змываць
непатрэбны тлум,
паласкаць у ручаі ду΄шу.

_______
* Байкаўская крыніца ў Чавускім раёне, месца, над якім учыняецца шмат малітваў.