(21.01.1818—23.11.1886)
Па ціхіх вулках Вільні да цябе ізноў
Прыйшлі сябры агучыць музыку і вершы.
А ў музыцы і ў вершах, як агонь, любоў
Да Беларусі, для якой штодня жывеш ты,
Як і сябры твае паэты і музыкі,
Якім Радзіма—як матуліна цяпло.
І кожны хто Радзіму любіць—той вялікі,
Як вежаў замкавых спакойнае святло,
Што ў душы зацякаючы людзей тутэйшых,
Нібы малітва ў Храме велічным, жыве
І будзе жыць, і прыбліжаць наш час
святлейшы,
Які яшчэ як росы ў маладой траве
На курганах, дзе спяць героі славы нашай
І будуць спаць, бо ёсць каму край бараніць
І ёсць той хто пра іх легенды нам раскажа,
Каб мы змаглі Радзіму, як яны, любіць…
І вершам з музыкай да раніцы гучаць,
І марам не губляцца ў цыгарэтным дыме
Пакуль сябры з табою за сталом сядзяць
І светла думаюць аб долі і Радзіме.
12.05.2009