Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА АДАМА ХРАПТОВІЧА

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(19.03.1768—25.12.1844)

Сядзіш прад свечкай, свечка ў цемнаце,
Бы кветка адзінокая, цвіце...

У Шчорсах школу маеш для сялян,
Каб і яны ў жыцці магчымасць мелі
Не толькі ведаць, як завецца пан,
А для чаго на свеце— разумелі—
Жывуць яны і гінуць у паўстаннях.
Без сонца ў небе не пачнецца ранне,
Як не пачнецца шлях ад родных хат
У свет без веры, што вяртанне будзе
Дамоў, хоць гэты край не райскі сад.
Хто бацька твой—ніколі не забудзеш
І будзеш кнігі сабіраць, як ён.
Адам Міцкевіч у цябе загосціць.
Да мудрых кніжак трапіўшы ў палон,
“Гражыну” ён задумае і ўзросціць,
І, гледзячы на сумны дождж з вакна,
Прашэпча ён: “Айчына ў нас адна...”
І вершаў беларускіх настварае,
Якія потым згубяцца, згараць,
Як зараз свечка прад табой згарае,
Каб аніколі больш не асвятляць
Таго, што свет само ўжо асвятляе...

27.04.2010