Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ГЕНАДЗЯ ЦІТОВІЧА

Яшчэ не ацэнена

(7.08.1910—20.06.1986)

Вецер іграе на струнах бяроз.
Сонца на снезе, апошні мароз
І ўжо вясна недзе там за лясамі,
Быццам за чорнымі ў снезе гарамі,
Дзе жаваронкі маўкліва зімуюць,
Па каласістых палетках сумуюць,
Па курганах і празрыстых азёрах,
Па валунах заімшэлых і зорах,
Што па начах у туман ападаюць,
Кветкамі ўранні з травы прарастаюць...

Сцежка дадому цябе сагравае,
Быццам бы песня, што маці спявае
Ціха і ўзнёсла, як моляцца Богу.
Светла ўплятаецца сцежка ў дарогу,
Дзе, нібы золата, промні саломы,
Нібы ў нябёсы, умерзлыя ў снег.
Тут табе роднае ўсё і знаёма
Кожная хата, іх бачыў у сне
Будучы ў Вільні, што нам не чужая.
Сонечны снег пад нагамі спявае
І з твайго сэрца, як птах, вылятае:
“Жавароначкі, прыляціце.
Вясну-красну прынясіце!..”

28.04.2010