Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ГЕРМАНА ШНІПА

Яшчэ не ацэнена

(1760—1830)

Пра рыцарства, пра Прусію забыцца!
Тут іншы свет, тут іншае жыццё.
Ляціць пад ногі, як агонь, лісцё,
Смяецца маладзён і плача рыцар
Па тым, што ўжо не вернецца ніколі
Да родных ніў, да роднае красы,
Дзе цэлы свет у кропельцы расы,
Дзе камяні, як чарапы на полі
Чужынцаў тых, сярод якіх ты сёння
Жывеш і будзеш верна ім служыць,
І будзеш век для іх усё ж чужым,
Як для цябе наўкол лясы і гоні
Чужыя і самотныя, як рыцар,
Які ў табе жыве і будзе жыць.
І сын твой да цябе праз луг бяжыць,
Дзе свет у кропельцы расы іскрыцца,
Дзе камяні, як чарапы на полі
Чужынцаў і тваіх былых братоў,
Якія не вярнуліся дамоў,
Як ты дамоў не вернешся ніколі,
Бо тут твой свет, бо тут твая краіна,
Самотная і вольная, як ты.
І ты глядзіш спакойна ў вочы сына,
А я ў твае гляджуся праз гады…

4.12.2005