Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ЛЮДВІКА НАРБУТА

Яшчэ не ацэнена

(7.09.1832—4.05.1863)

Дубіцкі лес прыціх над рэчкай Котрай
І над табой, забітым, маладым.
І ўслед з крывёй папоўз за шабляй вострай
Вызвольнага паўстання слёзны дым,
Па-за якім засталіся дарогі,
Якія ты, як праз агонь, прайшоў,
І радасці зямныя, і трывогі
Спазнаў далёка ад зямлі дзядоў
На сцежках акрываўленых Каўказа,
Куды прасіў, каб родныя табе
Прыслалі васілёк, і ты адразу
“Бывай!” сказаў бы маладой журбе…
І ты сказаў, вярнуўшыся дахаты:
“Каб волю атрымаць, патрэбна ўстаць
З калень, і будзе край не край пракляты,--
Краіна, за якую аддаваць
Жыццё не грэх, бо гэтая краіна,
Як Божы Храм, адна і назаўжды!..”
Лістотай першай над табой рабіна
Затрапятала. Як агонь, лісты
Табе дарогу ў вечнасць асвяцілі
І Беларусь, якая будзе тут,
Калі яна аднойчы знойдзе сілы
Пазбавіцца спрадвечных пут…

24-29.04.2011