(18.08.1891—1939)
Еўропу снегам замятае
Нееўрапейская зіма.
Тваю душу ў кулак сціскае
Сырая польская турма,
Па-за якою скрыпка грае,
Як у дзяцінстве, у якім
Дарога ў небе залатая,
Нібыта ў Іерусалім,
У Вільню, да якой ты прыйдзеш
Не каву піць і не ўздыхаць,
Што беларусаў моцна крыўдзяць,
Змагацца будзеш заклікаць...
І ўжо Еўропу прадзімаюць
Нееўрапейскія вятры.
Бальшавікі ў турме трымаюць
Цябе, лютуюць, як звяры.
Табе ж пра волю скрыпка грае,
Спявае, плача, жыць заве
І за табою паўтарае“Мы выйдзем шчыльнымі радамі
Ажыўлены крывёю верш:
На вольны родны наш прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!..”
І ў вёску вестка заспяшае,
Што жыў ты годна і ў журбе
І хай ніхто больш не чакае
Цябе...
14-16.06.2010