Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада музыкі

Яшчэ не ацэнена
Туманы, як паромы,
Сплывуць за нябачныя пні, —
Сонца прадвесце — промні —
Клавішы цішыні;

I — ні вербаў пахілых,
Hi гнілога камля, —
З лінеечкі небасхілу
Сонца нотай «ля»!

Ластаўкі ж — з-пад аконца,
Як з зямное асі,
Шуг —
      палавініць сонца
На до-рэ-мі-фа-соль-сі!..
 
Miг — i рамонак пялесткі,
Як белыя ноты, пратрэ:
Слухайце, горад, вёскі,
До-рэ-мі-фа-соль-рэ!..

Міг —
     і на кожнай асінцы,
Як ноты, лісткі між галля:
Дзяўчынцы ў чырвонай хусцінцы
До-рэ-мі-фа-соль-ля!..

А вунь і вяргіні, макі, —
Бацькавае гняздо,
Маці ідзе ў андараку:
До-рэ-мі-фа-сі-до!..

Замружацца вочы маці
Ў паддашку далані,
Ледзь заклякоча на хаце
Бусел — страж вышыні, —

I ціха ўсё зноў па-тутэйшы
Між спякотнага дня:
Баладай музыкі першаю —
Сонечная цішыня.