(1560 (?)—13.11. 1625)
Ты ў князёў Радзівілаў прыдворны паэт.
Ты не рыфмы рыфмуеш, ствараеш свой свет,
У якім беларус мае права, каб жыць
І мець мову сваю, і ісці праз дажджы
І снягі да вялікага сонца, якім
Наш асвеціцца край, як Іерусалім,
І для ўсіх беларусаў ён будзе святы,
Бо ад Бога наш свет і ўсе мы ў ім браты.
А вайна—не ад Бога, вайна ад людзей,
У якіх няма Бога ў душы і нідзе
І ніколі не будзе, калі не любіць
Сіраціну бярозу, што ў полі шуміць,
У крынічнай вадзе заімшэлы валун,
І гучанне жалейкі, цымбалавых струн
Не любіць, не казаць анікому тых слоў,
У якіх, як у Храмах анёлы, любоў
Да зямлі, на якой нарадзіўся, памрэш.
І сляза закіпае ў табе і ўжо верш
На паперу кладзецца і папера жыве,
Нібы новая фрэска ў беларускай царкве...
15.06.2010