Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА ВАСІЛЯ ВІТКІ

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

(16.05.1911—05.07.1996)

Жыццё—не казка. Казка-- як жыццё,
І ў кожнай казцы Беларусь жыве,
Самотная, як восенню лісцё,
Як срэбра павуціны на траве,
І мудрая, як мудрая сава,
І мужная, багатая святлом
І мовай роднай, што ты шанаваў,
Бо ведаў, што без мовы мы памром
І Беларусь памрэ і толькі ў казках
Жыць застанецца на кароткі час,
І будзе гай шумець, і будуць краскі
Цвісці, але ўжо толькі не для нас…

І ты ішоў штодзённа да дзяцей,
Каб Беларусь у іх заўжды была
Не толькі ў казках, а ў душы жыла,
Была душой і вечнасцю людзей,
Якім наш родны край заўсёды мілы
Усім, што ёсць, што будзе і было.
І родны край не стане нам магілай,
Бо родны край— Жыццё, Любоў, Святло…

26.05.2011