(1866—1914)
Як павуціна, чорныя акопы
У мёртвым снезе пасярод Еўропы.
І прад табой і за табой вайна,
Нібы з агню сусветная сцяна,
Якую не прайсці табе і ты
Ляціш у снег, нібы снарад пусты,
Які ўжо не спатрэбіцца нікому.
І кроў з цябе, нібы сцяга дадому,
У снег цячэ счарнелы вінавата.
Няма цябе і ўжо няма салдата.
Ёсць толькі смерць, што пасярод Еўропы,
Як павуціну, чорныя акопы
Парасцягнула ў снезе і ў крыві.
Ты жыць хацеў… У памяці жыві
І ў шуме траў, і ў цішы валуноў,
Дзе і твая ёсць за Айчыну кроў…
8.12.2005