(1911—5.10.1982)
Скача конніца шумна і пыльна.
Застаецца за ўзгоркамі Вільня,
Як твая маладосць застаецца.
І душа зноў баліць, плача сэрца—
Родны свет за мяжой застаецца.
Ты не радасны сёння, хоць вольны,
У цябе шчэ наперадзе войны
І дарога з палону дадому,
Пра якую не скажаш чужому…
А пакуль што за ўзгоркамі Вільня
Залатымі крыжамі віднее.
І ляціць над дарогаю пыльнай
Чорны воран, які ўсё чарнее,
Быццам блізіцца тое, што будзе.
Ты ідзеш і глядзяць следам людзі
І ні плача ніхто, ні смяецца…
Вільня ім застаецца…
8--10.12.2005