(16.02.1758 — 21.05.1841)
Ізноў зацішыцца маёнтак Скокі—
Збіраешся ў дарогу, гаспадар.
Паўзуць з усходу чорныя аблокі,
І сонца ўсходзіць, бы ў крыві штандар.
І ты апошні раз глядзіш на поле,
Дзе шчэ нядаўна ехалі сябры,
Якія марылі з табой аб волі
Для краю, пра які ты гаварыць
Да скону будзеш у раманах, вершах,
Бо родны край — не Лондан, не Парыж,
А гэты сад, дзе яблыкаў нарвеш ты,
І ля дарогі брукаванай крыж.
Той крыж абняўшы, можаш праслязіцца
І, быццам сябрука, расцалаваць.
Хто любіць родны край — той не баіцца
Яго пакінуць, потым паміраць
Без родных ніў, без песень, без надзеі,
Якія аніколі не памруць
І без якіх душа заледзянее,
З халодных воч анёлы не ўзлятуць...
І ты глядзіш апошні раз на Скокі,
Не плачаш ты, каб у слязах тваіх
Не плавалі ні сонца, ні аблокі,
Што прыплылі да нас з краёў чужых.
29.07.2009