Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бель-Бязмежжа

Яшчэ не ацэнена

Бель-бязмежжа, хутка снежань.
Я ужо чакаю святаў.
Я святочныя развешу
Упрыгожванні па хатах.

У бабулі выгляд змрочны.
Пачала са мной гавэнду,
Што у час перадсвяточны
Іх палохалі легендай,

Што у поўню з апраметнай
Прыйдзе зло ці яго служкі
І у дыме цыгарэтным
Зрэжуць зорачкі і стужкі.

Бель-бязмежжа, хутка снежань.
Бабця, гэта бессэнсоўна:
Хай яны усё парэжуць,
Святы прыйдуць усё роўна.