Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская памяркоўнасць

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Аднойчы просіць бацьку карапуз: -Ты раскажы мне, калі ласка, тата, Што значыць - памяркоўны беларус. Якраз быў бацька справаю заняты: Ён нейкі брус збіраўся разразаць. Спачатку дасканала ўсё абмераў, Затым, каб на сябе не наракаць, Усё ў каторы раз яшчэ праверыў. Праверыўшы, паскроб у барадзе, Глядзіць на сына хітрымі вачыма І на старое месца брус кладзе: -Хай паляжыць - спатрэбіцца, магчыма. І сын без слоў адразу зразумеў, Што з памяркоўным беларусам справу меў. Adidas