Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусы

Сярэдняя: 4.1 (22 галасоў)

Уладны росчырк царскага пяра —
I стаў народ насельніцтвам правінцый
Без мовы, без культуры. I пара
Яму ў народах іншых растварыцца.

Няхай сячэ дрымучыя лясы,
Палюе звера для паноў вяльможных,
Яго жыццё ля плуга і касы,
Халоп нічога іншага не можа.

Але не зніклі з назвай Беларусь
Па царскаму загаду беларусы,
Што песнямі распальвалі зару
I ткалі мрояў тонкія абрусы,

Што з косамі выходзілі на бой
Супроць няпраўды горкай і нядолі,
За бунт плацілі ўласнаю крывёй,
Каналі і раджаліся на полі.

I пад ярмом жадалі дзень вітаць,
I весялосць узносілі над скрухай.
Прыходзьце нашы казкі пачытаць,
Прыходзьце песні нашыя паслухаць,

Пакуль жывуць бабулькі і дзяды,
Што захавалі гэты скарб вялікі.
А раптам забяруць старых клады,
Чым будзем жыць сярод краін шматлікіх?