Студзёнай вее прахалодай
Зімовы вецер у вочы.
І сэрца поўніцца трывогай
Бясконцай, чорнай ноччу.
У вокны ветка дуба б'ецца
І шоргат чуецца гучней.
У грудзі ліпкі жах уп'ецца -
Жартуе злыдзень чарадзей.
На небе замігціць зарніца
І певень песню праспяе,
Я цяжкім сном змагу забыцца
І знікнуць прывіды ў імгле.